Напалеон Орда ва Уругваі
27.07.2010
—
Новости Культуры
![Напалеон Орда ва Уругваі](http://www.21.by/pub/news/2010/07/1280234767578391.jpg)
На выставе прадстаўленыя 28 мастацкіх вобразаў Беларусі ХІХ ст. Выстава суправаджаецца паказам прадметаў прыкладнога мастацтва Беларусі: вырабамі са льна, кераміка і саломкі. Выстава, што працягнеца да верасня, прытарнаваная да гадавіны стварэння гораду, у развіццё якога зрабілі свой пасільны ўнёсак і выхадцы з Беларусі.
Раней рэпрадукцыі карцін Напалеона Орды пабачылі ў Аргентыне.
Напалеон Орда (1807-1883) — мастак, які на шматлікіх замалёўках адлюстраваў архітэктурна-ландшафтныя краявіды Беларусі — гарадскую, местачковую і вясковую забудову ХІХ ст. Мастацкая спадчына Орды ўяўляе сабою cвоеасаблівую візуальную энцыклапедыю беларускай архітэктуры.
Крынiца: БЕЛТА