У Мсціславе прайшоў «Рыцарскі фэст-2010»
27.07.2010
—
Новости Культуры

Упершыню ў рамках фестывалю была арганізавана дэгустацыя малочных прадуктаў мясцовай вытворчасці і прадукцыі Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода. Усе, хто жадаў пакаштаваць малочныя і спіртныя напоі, маглі гэта зрабіць у спецыяльна абуладкаваных сутарэнных памяшканнях калегіума.
Паводле водгукаў гледачоў, самымі яркімі момантамі фестывалю сталі сярэднявечная дыскатэка і канцэрт з удзелам ансамбляў старадаўняй музыкі «Стары Ольса» і «Яварыны».
«Рыцарскі фэст» праводзіўся ў Мсціславе ўжо ў трэці раз. Яго арганізатары — Магілёўскі аблвыканкам і Мсціслаўскі райвыканкам — спадзяюцца, што ў наступным годзе фестываль набудзе статус рэспубліканскага.
Крынiца: Наша Ніва