Дзе ў Мінску можна паправіць сэксуальнае здароўе?

Источник материала:  
26.07.2010 20:29 — Новости Культуры

Дзе ў Мінску можна паправіць сэксуальнае здароўе?

Спярша крыху лікбезу. Cэксалогія — гэта не толькі від уралогіі або псіхічнай тэрапіі. Сэксалогія — шматдысцыплінарная навука, якая выкарыстоўвае дадзеныя шэрагу сумежных дысцыплін: біялогіі, медыцыны, псіхалогіі, і навад сацыялогіі. Яе адгалінаванне, медычная сэксалогія, займаецца прафілактыкай, дыягностыкай і лекаваннем разладаў здароўя, звязаных з сэксуальнымі паводзінамі. А як метадаў у сэксалогіі збор-каляда, дык і лекаванне разладаў будзе комплексным: ад медыкаментознага да псіхалагічнага. І не забудземcя пра фізіятэрапію.

Падставамі для звароту да сэксолага з"яўляюцца зніжэнне полавага поцягу як у мужчын так і ў жанчын, праблемы эрэкцыі, заўчаснае вывальненне, вагінізм, балючы полавы акт, адсутнасць сэксуальнага задавальнення і аргазму, разлад у шлюбе на сэксуальнай глебе.

Першы чым кідацца на даражэзныя рэкламаваныя прэпараты, якія часцяком змяшчаюць пераважна часнок і пятрушку, — хай сабе грануляваныя і рассыпаныя па прыгожых слоіках, — варта спярша звярнуцца да сэксолага.

1. Сэксалагічны цэнтр. Дастаткова набраць нумар рэгістратуры аддзялення сэксалогіі 8-017-299-58-98 і запісацца на прыём. Само аддзяленне знаходзіцца на Мендзялеева, 4. Расклад працы: панядзелак-пятніца, з 8 да 20.

Кансультацыя лекара-спецыяліста для мінчукоў — задарма, але больш дасведчаны загадчык аддзялення возьме з вас 8740 р. За сямейную пісхатэрапію давядзецца плаціць 11 540 р. Працяг лекавання — платны. Але цэны досыць невысокія: 7 да 17 тысяч за псіхалагічныя і працэдурныя паслугі, ад псіхатэрапіі да масажу прастаты.

2. Сэксалагічны кабінет для жыхароў Мінскай вобласці. Прыём бясплатны. Запіс па тэлефоне: 8-017-292-01-57 (Мінск, Броўкі, 7).

Падзяліцца навіной: 
Сямён Цыбульскі

←Аня Шаркунова на "Песнях моря-2010" в Украине получила фирменный микрофон от "Русского радио"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика