Фэст «Камяніца» шукае артыстаў

Источник материала:  
26.07.2010 09:48 — Новости Культуры

Арганізатары абвясцілі конкурс для маладых фолк-гуртоў. Пераможцы выступяць на фестывалі разам з «Тройцай» і «Палацам».

«Камяніца» пройдзе 4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо (пяць кіламетраў ад Мінска).

Фестываль упершыню адбыўся летась. Тады паслухаць гурты Kriwi, «Стары Ольса», «Нагуаль», «Джамбібум» прыехала больш за тысячу чалавек.

«У мінулым годзе мы хутчэй спрабавалі свае сілы, таму гэтым разам мы павінны ўсё зрабіць яшчэ лепш на ўсіх узроўнях: ад транспарту да музычнай праграмы, — распавядае каардынатар фестывалю Сяргей Чыгрынец. — Акрамя хэдлайнераў будуць іншыя досыць вядомыя гурты, але галоўнае — мы шукаем новыя таленты, каб паказаць іх на нашым фэсце. Бо ўсе кажуць, што новых фолк-выканаўцаў няма, але мы не жадаем верыць у гэта».

Запісы прымаюцца да 15 жніўня на kamyanitsa@gmail.com.

Падзяліцца навіной: 
КМ

←Оршанский художник-модельер завоевала один из главных призов Российского фестиваля моды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика