“Рыцарскі фэст-2010” распачаўся ў Мсьціславе
24.07.2010
—
Новости Культуры
![“Рыцарскі фэст-2010” распачаўся ў Мсьціславе](http://www.21.by/pub/news/2010/07/1279979225972652.jpg)
Сёньня рыцары распачалі сьвята шэсьцем ад Замкавай гары па вуліцы Савецкай да цэнтральнай гарадзкой плошчы з помнікам асьветніку і друкару Пятру Мсьціслаўцу. На невялікай пляцоўцы між помнікам ды будынкам райвыканкаму, агароджанай турнікетамі з двума ўваходамі, і адбылося ўрачыстае адкрыцьцё фэсту. Вітаў яго ўдзельнікаў па-руску старшыня райвыканкаму Васіль Віцюноў.
На замкавай гары рыцары ладзілі турніры. Майстэрства дэманстравалі мечнікі ды лучнікі. Ваяры штурмавалі замак, няволілі караля ды біліся “да апошняга, які стаяў на нагах”. Кошт прагляду гульбішчаў сучасных рыцараў вагаўся ад 1100 да 1500 рублёў.
Акрамя рыцарскіх забаваў у праграме заплянаваныя канцэрты гуртоў “Стары Ольса”, “Яварына”ды “Песняры”. Мае адбыцца сярэднявечная дыскатэка з лазэрным шоў. Пройдуць экскурсіі, выстава, а таксам мерапрыемствы для дзяцей.
Крынiца: Радыё Свабода