Сэкс падчас спёкі небяспечны
Тэмпература гэтымі днямі расце, градус эмоцый таксама. Але будзьце асцярожныя: палкі сэкс у спякоту можа выклікаць парушэнне сардэчных рытмаў. Некалькі летніх парадаў для аматараў любошчаў.
1. З ростам тэмпературы ўзрастае рызыка інфаркту, кажуць кардыёлагі. Ад любошчаў у самую спёку можна нават памерці. Што ж рабіць, калі хочацца? Пачакаць позніх, халаднейшых гадзін, калі гарачыня спадзе. Але нават тады — не шчыраваць напоўніцу.
2. Аматарам жорсткага і хуткага сэксу навукоўцы прапануюць скінуць абароты. Паціху-патроху, пяшчотна-лагодна.
3. Прыміце душ. Душ улетку рэкамендуецца прымаць без усякай сувязі з сэксам. А з ім — карысна пагатоў. Напрыклад паход у душ паміж двума актамі змяншае рызыку сардэчнага ўдару, лічаць навукоўцы.
4. Мужчыны! Асцярожней з «віяграй» гэтымі дзянькамі. Яна выклікае прыліў крыві да мужчынскага начыння, і прыводзіць да паніжанага ціску. А што такое паніжаны ціск падчас гарачыні? Правільна, небяспека замлець «пасярод усяго».
5. Спёка негатыўна ўплывае на жаночую пажаду — памяншаецца чуллівасць рэцэптараў. Таму жанчына можа са здзіўленнем высветліць, што звычайны добры сэкс не прынесіць раптам асалоды. Жанчыны! Не трывожцеся! Гарачыня спадзе — чуллівасць рэцэптараў вернецца.
Cямён Цыбульскі