Рыцырскія фэсты працягваюцца. «Гальшанскі замак»
Аўтамабіль Зміцера Сасноўскага стаў разынкай леташняга фэсту. |
Але адкрыцця ніякіх памятных знакаў ніводнай з дат не прадбачыцца.
Адметнасцю сёлетняга «Гальшанскага замка» стануць масавыя бітвы рыцараў і пашыраны ўдзел у фэсце гуртоў, што граюць старадаўнюю музыку.Чакаецца ўдзел «Старога Ольсы», «ЛітвінТроля», «Тэстамэнтум Тэррэ», «Расаліі», «Келіх Кола», «Гальярды», Cornucopia.
Леташні фэст, па словах аднаго з арганізатараў Аляксандра Кушнера, сабраў блізу 2 тысяч чалавек. Гэтага дастаткова, каб яго было мэтазгодна праводзіць з пункту гледжання фінансавых укладанняў. І сёлета арганізатары чакаюць не меншую колькасць удзельнікаў. Тым больш, што фэст перанесены на паўтара месяца наперад. Летась ён праходзіў у кастрычніку, калі надвор’е было халоднае.
Што яшчэ будзе сёлета ў праграме?
Турнір лучнікаў, конны турнір, старадаўнія танцы, конкурсы, фаер-шоу.Фестываль пройдзе 21 жніўня з 11.00 да 22.00 у мястэчку Гальшаны (Ашмянскі раён). Уваход будзе каштаваць 25 тысяч рублёў. З Мінска арганізуецца даезд на аўтобусах. Пакінуць заяўку можна тут.
КМ