Памёр Ігар Дабралюбаў - рэжысёр фільма "Белыя росы"
У актыве Дабралюбава — каля двух дзесяткаў поўнаметражных фільмаў, якія ўвайшлі ў "залаты фонд" беларускага кінамастацтва: "Іван Макаравіч" (1968 год), "Крокі па зямлі" (1969), "Вуліца без канца" (1972), "Братушка" (1975), "Белыя росы" (1983), "Восеньскія сны" (1986) і іншыя, а таксама дзевяцісерыйны тэлефільм "Плач перапёлкі".
"Ігар Міхайлавіч пакарыў і дзіцячыя сэрцы такімі цудоўнымі фільмамі, як "Па сакрэту ўсяму свету" (1980) і "Расклад на паслязаўтра" (1978), — зазначае прэс-служба. — Многія з гэтых карцін адзначаны прызамі міжнародных кінафестываляў і прынеслі славу беларускаму кінематографу. Мастацкі фільм "Іван Макаравіч" заваяваў Прыз "Сярэбраная Мінерва" на XXII Міжнародным кінафестывалі ў Венецыі".
Развітанне з рэжысёрам пройдзе 22 ліпеня з 12 да 14 гадзін у Доме кіно.