«НН» сто гадоў з вамі
Параф’янава, Віленскай губ. Недалёка ад нашага мястэчка ў аднаго гаспадара Ж. злодзеі хацелі ўкрасці каня. Уночы прыйшлі да стайні і, прарэзаўшы дзірку ў дзвярах, адзін з злодзеяў усунуў руку, каб адсунуць засаўку. Але гаспадар спаў у стайні і, узяўшы сякеру, адсек яму руку. Злодзеі ўцяклі, але другі раз, падпільнаваўшы, як гаспадар спаў у хаце, вывелі каня са стайні й давай крычаць: «Уставай, гаспадар, твайго каня ўкралі!» Гаспадар выбег, зладзеі яго схапілі і павезлі з сабой. Праз нейкі час цела гэтага чалавека знайшлі ў рэчцы.
«НН». № 28. 1910
Сёння змяніць Лукашэнку можа толькі нашмат большы марыянетка Масквы, яшчэ больш цынічны й варожы нашым ідэалам. Ёсць пагроза ў другі раз трапіцца ў пастку 1994 года, калі, скіраваўшы ўсе сілы на барацьбу з Кебічам, беларуская правіца прывяла да ўлады непрадказальную сілу.
Уся моц беларускай культуры скіраваная на дыскрэдытацыю гэтага ўвасаблення зла і беспрынцыпнасці, гэтага сімвала нашага нацыянальнага рабства — на калгаснага банапарта. Пры гэтым ігнаруецца той факт, што вал расейскае культуры і медыяў, што нясуць расейскі нацыяналізм і погляд на свет, цяпер настолькі магутны, што
«НН». № 29. 2000