Паэт вярнуўся на Бацькаўшчыну
Аўтар кнігі — Алесь Салавей. Уклаў, пракаментаваў і прадмову да гэтае кнігі напісаў Міхась Скобла, у чыім даробку ўжо маюцца зборнікі твораў Уладзіміра Жылкі, Ларысы Геніюш, Рыгора Крушыны…
Закінуты лёсам у далёкую Аўстралію, вымушаны фізічна працаваць на фабрыцы, як і многія паэты, чалавек непрактычны і ў нейкай меры залежны ад «шклянога бога», Алесь Салавей (Альфрэд Радзюк) да апошніх сваіх дзён меў у набытку толькі два зборнікі твораў: «Мае песьні» (Рыга, 1944) і «Сіла гневу» (Остэргофэн, 1948). Укладзеныя ім ім зборнікі «Вянкі» і «Несьмяротнасць» працяглы час заставаліся ў рукапісах. І вось у другой палавіне
Збор твораў Алеся Салаўя выдаў у 1982 годзе — праз чатыры гады пасля трагічнае смерці паэта — Беларускі інстытут навукі й мастацтва (
З таго часу (з 1982 г.) творы Алеся Салаўя асобнымі кнігамі не выходзілі. І вось Міхась Скобла ўклаў новы зборнік твораў пісьменніка. Як вынікае з каментарнае часткі кнігі, зборнік гэты мог атрымаць загаловак «Конадзень». Аднак ці то выдаўцы ўгаварылі складальніка, ці то складальнік сам схіліўся да больш акадэмічнага назову кнігі: «Творы: Паэзія, проза, лісты».
Калі Антон Адамовіч у бінімаўскім выданні згрупаваў паэтычныя творы Алеся Салаўя па зборніках, а потым змясціў вершы, якія паэт вырашыў у зборнікі не ўключаць, а таксама паэтычныя пераклады і вершы для дзяцей, дык Міхась Скобла вырашыў пакарыстацца больш акадэмічным спосабам і «дарослыя» вершы паэта размясціў у храналагічным парадку. Асобны раздзел склалі паэмы Алеся Салаўя, асобны — яго драматургічныя творы, асобны — вершы для дзяцей і г. д.
У параўнанні з бінімаўскім выданнем у новай кнізе вершаў Алеся Салаўя больш на нейкі дзясятак. З’явіліся яшчэ адзін паэтычны пераклад і пяць тэкстаў прозаю.
Алесь Салавей — з тых паэтаў, якія вучыліся ў Максіма Багдановіча, з гэтак званых эстэтаў, да якіх належаць Уладзімір Жылка, Наталля Арсеннева, Рыгор Крушына ды некаторыя іншыя творцы.Вось чаму новая кніга ягоных твораў — падарунак аматарам паэзіі. Але і «эстэты» — людзі грэшныя. І гэтым, думаецца, яны яшчэ больш прывабліваюць, сваіх адаратараў.
Міхась Скобла ў сваім каментары канстатуе факт, што Алесь Салавей у некаторых творах «ужыў нецэнзурную лексіку», і таму, ён, складальнік, «быў вымушаны зрабіць купюры, пазначаныя ў тэкстах шматкроп’ямі». Я прыхільнік тэрміну «ненарматыўная лексіка», бо
Зрабіўшы такое адступленне, такую заўвагу, адзначу і два галоўныя адрозненне новага тома твораў Алеся Салаўя ад
Выдавецтва «Лімарыус» і Міхася Скоблу трэба павіншаваць: дэбютная кніга ў серыі «Галасы Айчыны» ўдалася. Яна гожа прадстаўляе творчасць аднаго з выдатных песняроў нашай Айчыны. Можна канстатававаць: гэтаю кнігаю паэт Алесь Салавей канчаткова вярнуўся на Бацькаўшчыну.
Анатоль Сідарэвіч