Вайцюшкевіч запрашае на дзень нараджэньня

Источник материала:  
Вайцюшкевіч запрашае на дзень нараджэньня20 ліпеня, у канцэртнай залі «Мінск» адбудзецца традыцыйны летні канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча. Нагодай — чарговыя народзіны артыста.

У праграме найлепшыя і новыя песьні, выступ сяброў-музыкаў, песьні і
паэзія. І, вядома ж, прыемныя неспадзяванкі!

Зьміцер Вайцюшкевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1971 году ў мястэчку
Бярозаўка Лідзкага раёну. Скончыў школу з паглыбленым вывучэньнем
ангельскай мовы і музычную вучэльню па клясе клярнэта ў Лідзе.
Працягваў навучаньне ў Інстытуце культуры і менскай музычнай вучэльні
імя Глінкі.

Удзельнік папулярных гуртоў «Палац» і «KRIWI». Ад 2001-га — лідэр і
мастацкі кіраўнік «WZ-Orkiestr».

Быць Зьмітром Вайцюшкевічам

Зрабіць кнігу пра Вайцюшкевіча прапанаваў сам Вайцюшкевіч на леташнім
канцэрце з нагоды ўласнага дня народзінаў. Адгукнуліся на гэту
прапанову журналісты Анатоль Мяльгуй, Эла Оліна і палітык Павал
Севярынец, якія аб’ядналі свае нарысы, аналітычныя агляды і інтэрвію
са сьпеваком, зробленыя цягам апошніх шасьці гадоў.

Кніга пра беларускага сьпевака пабачыць сьвет у выдавецтве
«Кнігазбор», вядомага з шматтомнай калекцыі беларускіх твораў ад
старажытнасьці да нашых дзён. За назву выданьня ўзяты радок з верша
Рыгора Барадуліна, аднаго з аўтараў песень Вайцюшкевіча – «Беларускае
слова ад сьпеву».

Зрабіць кнігу пра Вайцюшкевіча прапанаваў сам Вайцюшкевіч на леташнім
канцэрце з нагоды ўласнага дня народзінаў. Адгукнуліся на гэту
прапанову журналісты Анатоль Мяльгуй, Эла Оліна і палітык Павал
Севярынец, якія аб’ядналі свае нарысы, аналітычныя агляды і інтэрвію
са сьпеваком, зробленыя цягам апошніх шасьці гадоў. У зборнік таксама
ўвайшлі гутаркі, рэцэнзіі, агляды Вітаўта Мартыненкі, Міхася Скоблы,
Змітра Падбярэзскага і Сяргея Будкіна.

«Наш зборнік каштоўны тым, што ўключае гутаркі з аўтарытэтнымі
асобамі, якія сёньня зьяўляюцца сумленьнем і гонарам Беларусі, цікавы
разнастайнасьцю жанраў, уключае нарысы, падарожныя нататкі, інтэрвію,
і адлюстроўвае творчы працэс нараджэньня, запісу новых песень і
музычных дыскаў, якія хутка знаходзяць сваіх слухачоў як у Беларусі,
так і ў замежжы», - кажуць укладальнікі кнігі.

У кнізе зьмешчаны эксклюзіўныя фотаздымкі розных гадоў, тэксты песень,
якія варта вывучыць напамяць. У яе ўключана поўная дыскаграфія
артыста, рэпартажы з выступаў выканаўцы ў Магілёве, Гародні, Віцебску,
канцэртаў салідарнасьці ў Варшаве, падарожжаў па Парыжы, Кіота,
Вашынгтоне і Канзас-сіті, Нью-Йорку і Стакгольме.

Пра Вайцюшкевіча ў прыватнасьці і беларускую музыку агулам разважаюць
палітык Аляксандар Мілінкевіч, народны паэт Рыгор Барадулін, паэт
Генадзь Бураўкін, мастак Алесь Пушкін, бард Алесь Камоцкі, рок-сьпявак
Лявон Вольскі ды іншыя.

Падараваць кнігу яе ўкладальнікі плануюць якраз на дзень народзінаў
Вайцюшкевіча – 20 ліпеня, калі той зайграе традыцыйны ўжо канцэрт у
Мінску.

Крынiца: Народная Воля

←На кастинге в Минске Константин Меладзе отобрал для своего телешоу 11 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика