Віктар Шніп. Балада Ягайлы

Источник материала:  
18.07.2010 16:49 — Новости Культуры

(1352(?)—1.06.1434)

...Прад табой крыжакі, як на полі крыжы,
Дзе твой брат, дзе твой сын, дзе твой бацька ляжыць,
Дзе ляжаць беларусы ў крывавай траве,
Дзе вятры і ваўкі, дзе самота жыве...

Князь глядзіць на траву, нібы ў вечнасць глядзіць,
І не бачыць, каго тут любіць, каго біць,
Каб Айчына была — у Еўропу вакно,
Каб яе не дзялілі, нібыта віно,
Ні свае, ні чужак, ні касцёл, ні царква...

І на замкавых вежах не ўзыдзе трава,
Бо траву наша кроў вымывае, як тло,
Бо ў крыві ёсць цямрэч, бо ў крыві ёсць святло,
Ад якіх пачынаюцца ноч, светлы дзень...

Прад табой крыжакі, прад табою твой цень,
За табой Беларусь, за табой усе мы,
Нібы кволая рунь пасля доўгай зімы.

Падзяліцца навіной: 
Віктар Шніп

←Курейчика вернули после звонка из ОБСЕ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика