Маманты ў Мінску

Источник материала:  
16.07.2010 10:10 — Новости Культуры
У Нацыянальным гістарычным музеі (Маркса, 12) адчыняецца выстава «Гіганты ледавіковага перыяду».

Навукоўцы, мастакі і скульптары аднавілі абрысы гіганцкіх жывёлаў па знойдзеных шкілетах, выкарыстоўваючы найноўшыя кампутарныя праграмы з трохмернай графікай. Наведнікі выставы змогуць убачыць, як рухаліся старажытныя дыназаўры, шаблязубыя тыгры і птушкі, пачуць, якія гукі яны выдавалі. Эфект «ажывання» дасягаецца дастаткова проста: пры нагнятанні паветра мадэлі рыкаюць, а, дзякуючы электрычнаму прыстасаванню ўсярэдзіне — рухаюцца.

Усяго будзе прадстаўлена дзевяць экспанатаў. Вышыня кожнага паўтара-два метры. Апрача таго, будуць выстаўленыя адпаведныя дэкарацыі й арганізавана спецыяльная гульнявая зона для дзяцей, дзе яны змогуць памаляваць і скласці мазаіку.

Таксама на выставе можна паглядзець фільм пра жыццё дагістарычных насельнікаў Зямлі. Экспанаты прадстаўленыя фондамі Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга «Петрапаўлаўская крэпасць» (Расія).

Выстава працуе да 29 жніўня.
Падзяліцца навіной: 

←Стваральнікі баевіка з Ван Дамам хацелі арандаваць «Беларусьфільм» за $ 300 тысяч

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика