Конкурсу выканаўцаў
На праведзенай ў Віцебскай абласной філармоніі цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу Даміру Кеджа былі ўручаны Гран‑пры ў памеры $10 тыс., спецыяльны прыз «Ліра», а таксама дыплом уладальніка Гран‑пры конкурсу. Першую прэмію конкурсу журы пад старшынствам народнай артысткі Украіны Таісіі Павалій прысудзіла Лашу Рамішвілі з Грузіі, які ўсяго два балы ўступіў пераможцу. Яму дасталіся $6 тыс., прыз «Ліра» і дыплом.
Другую прэмію конкурсу журы падзяліла паміж Анаіт Шахбазян з Арменіі і ўкраінкай Інай Воранавай, а трэцюю прэмію — паміж Дзінарай Султангаліевай з Казахстана, Дзянісам Вяршэнкам з Беларусі і Ёцэ Панавым з Македоніі.
Лаша Рамішвілі ўдастоены прыза імя Уладзіміра Мулявіна.Ён прысуджаецца за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы, вобразнасць і эмацыянальнасць у адлюстраванні ў творах, што выконваюцца, аўтарскай тэмы. Спецыяльныя прызы Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы «Лепшаму выканаўцу эстраднай песні ад Рэспублікі «Беларусь» і «Лепшаму выканаўцу эстраднай песні ад Расійскай Федэрацыі» атрымалі Дзяніс Вяршэнка і Ганна Малышава. Міждзяржаўны фонд супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД узнагародзіў Дзінару Султангаліеву і Анаіт Шахбазян сертыфікатам на права запісу сольнага альбома. Астатнія канкурсанты атрымалі званні дыпламантаў ХІХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск‑2010», а таксама вялікую колькасць прызоў ад спонсараў.
Упершыню ў гісторыі фестывалю «Славянскі базар» і конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» уладальнікам Гран‑пры стаў прадстаўнік суверэннай Харватыі.
Пераможца конкурсу прыме сёння ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі закрыцця ХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».У ХІХ Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск‑2010» прымалі ўдзел 19 канкурсантаў.
БЕЛТА