25 ліпеня — свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета»

Источник материала:  
15.07.2010 15:44 — Новости Культуры
Літаратурны музей Максіма Багдановіча і Маладзечанскі райвыканкам запрашаюць на свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета — 2010» 25 ліпеня 2010 года, а 12-й гадзіне.

У вас будзе добрая нагода дакрануцца да высокай паэзіі ў выкананні аўтараў, ужо шырока вядомых і маладых, усцешыцца беларускімі песнямі і танцамі, а, самае галоўнае, прайсціся сцежкамі слаўнага паэта Максіма Багдановіча, наталіць смагу з чыстай сцюдзёнай крыніцы, Максімавай крыніцы натхнення…

Святкуем разам! Добры настрой, пазітыўныя эмоцыі і незабыўныя ўражанні гарантуюцца!

Філіял «Фальварак Ракуцёўшчына» знаходзіцца ў в. Ракуцёўшчына. Дабрацца можна электрычкай Мінск — Маладзечна, даехаўшы да станцыі Уша. Адпраўленне з Мінска: 8.29, 9.14, 10.01, 11.23.

Падзяліцца навіной: 

←Решена главная интрига "Славянского базара"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика