Латушка адслужыць паніхіду па загіблых ваярах Грунвальда

Источник материала:  
15.07.2010 10:30 — Новости Культуры

Паніхіда ў памяць аб забітых ваярах Грунвальдскай бітвы адбудзецца сёння а 13 гадзіне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска. Служыць будзе настаяцель сабору Георгій Латушка.

Падчас паніхіды згадаюць імя князя Сімяона (Лугвена), удзельніка бітвы і праваслаўнага дабрачынцы, заснавальніка шмат якіх цэркваў на тэрыторыі ВКЛ. Паніхіду заказала Таварыства беларускай мовы.

Петра-Паўлаўскі сабор — адзіны праваслаўны храм у сталіцы, дзе адбываюцца рэгулярныя богаслужэнні на беларускай мове.

Падзяліцца навіной: 
ЛК
←Як помнікі на магіле Багушэвіча змяняліся цягам стагоддзя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика