Рукапісы не гараць. Уладзімір Дубоўка

Источник материала:  
15.07.2010 09:00 — Новости Культуры
15 ліпеня 2010 года споўнілася б 110 гадоў вядомаму беларускаму паэту, празаіку, перакладчыку, крытыку Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку (1900– 1976).

У.Дубоўка па праву лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай літаратуры. Дзякуючы свайму таленту, паэтычнай адметнасці ён зрабіў каштоўны ўнёсак у скарбніцу нацыянальнай культуры, узбагаціў беларускую літаратуру яркімі паэтычнымі вобразамі.

У.Дубоўка нарадзіўся ў вёсцы Агароднікі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Яго маці добра ведала беларускую мову, і, не гледзячы на тое, што сям’я пераехала на сталае жыхарства ў Маскву, размаўляла толькі па-беларуску. “Я ніколі не вучыўся ні ў якіх беларускіх школах, усё маё веданне беларускай мовы – ад маці і з вёскі. Вось чаму я маю поўную падставу называць беларускую мову – матчынай мовай”, – пісаў У.Дубоўка ў сваёй аўтабіяграфіі “Мой жыццяпіс”.

Здымкi павялiчваюцца

Рукапісы не гараць. Уладзімір Дубоўка

“Спагадае хто бяздольнай”. Верш. Аўтограф. 1922 г.

Па заканчэнні ў 1918 годзе Нова-Вілейскай настаўніцкай семінарыі, У.Дубоўка быў прыняты студэнтам гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага універсітэта, але пасля двух месяцаў вучобы быў вымушаны, каб дапамагчы бацькам, паехаць працаваць настаўнікам на Тульшчыну. У 1920–1921гг. служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Наркамаце асветы РСФСР і вучыўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В.Брусава. Таварыская, добразычлівая атмасфера, што панавала ў гэтай установе, літаратурныя дыспуты, вечарыны, што праводзіліся з удзелам знакамітых пісьменнікаў, спрыялі развіццю маладых літаратурных талентаў.

Рукапісы не гараць. Уладзімір Дубоўка

У.Дубоўка. 1920-я гг.

У.Дубоўка быў асабіста знаёмы з У.Маякоўскім, С.Ясеніным і іншымі. У сваёй аўтабіяграфіі У.Дубоўка так апісваў апошнюю сустрэчу з У.Маякоўскім: “Апошні раз у жыцці бачыўся з Ул.Маякоўскім літаральна напярэдадні ягонае смерці ў П.М.Кержанцава, у якога мы, зусім выпадкова, былі па прыёме ў адзін і той жа дзень. Выйшаўшы з кабінета П.М.Кержанцава, Ул.Маякоўскі моўчкі паціснуў мне руку… У мяне не было нават думкі пра тое, што гэта апошняе развітанне. Нават тое, што ён быў вельмі сумны, не давала падставы для падобнага меркавання. Справа ў тым, што я бачыў яго неаднойчы ў вельмі складаных і напружаных абставінах і ён заўсёды выходзіў пераможцам. На другі дзень яго не стала на свеце…”.

Адначасова з вучобай ў інстытуце У.Дубоўка працаваў адказным сакратаром прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР, рэдактарам беларускага тэксту “Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюза ССР”.

У маі 1921 года на старонках газеты “Савецкая Беларусь” быў апублікаваны першы верш маладога паэта “Сонца Беларусі”, а ў 1923 годзе ў Вільні выйшаў з друку і першы невялічкі паэтычны зборнічак “Строма”, у які ўвайшлі творы, што былі напісаныя ў самым пачатку яго літаратурнай працы. У Мінску ў 1920-я гады былі выдадзены зборнікі “Там, дзе кіпарысы” (1925), “Трысцё” (1925), “Credo” (1926), а ў Маскве – “Наля” (1927).

Рукапісы не гараць. Уладзімір Дубоўка

У.Дубоўка. 1970 г.

Уладзімір Дубоўка ўваходзіў у літаратурнае аб’яднанне “Маладняк”, быў адказным сакратаром Цэнтральнага бюро, рэдактарам некалькіх нумароў часопіса “Маладняк”, арганізаваў выданне ў Мінску часопіса “Беларускі піянер” і некаторы час рэдагаваў яго. У 1925 годзе У.Дубоўка разам з А.Бабарэкам, К.Чорным, К.Крапівой, З.Бядулям, Я.Пушчам увайшоў у ініцыятыўную групу па стварэнні літаратурна-мастацкага аб’яднання “Узвышша”, быў у складзе рэдкалегіі аднайменнага часопіса.

Рукапісы не гараць. Уладзімір Дубоўка

“Прадмова да Шэкспіравай кнігі санетаў”. Чарнавік. 1964 г.

Нягледзячы на тое, што пісьменнік стала жыў у Маскве, ён прымаў актыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху: быў старшынёй маскоўскай філіі “Маладняка”, друкаваў вершы ў альманахах беларускіх студэнтаў “Маладая Беларусь”, “Змаганне”. З 1927 года ў газеце “Гудок” было наладжана рэгулярнае выданне старонкі на беларускай мове, першым рэдактарам якой стаў У.Дубоўка. З яго ініцыятывы і пры непасрэдным удзеле ў 1926 годзе ў Маскве была выдадзена кніга “Якуб Колас у літаратурным жыцці”, якая можа лічыцца першым адметым выданнем, прысвечаным творчасці песняра.

У 1924–1927гг. У.Дубоўка выкладаў беларускую літаратуру ў Камуністычным універсітэце народаў Захаду, у 1926–1930 гг. быў рэдактарам “Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўрада Саюза ССР”.

Рукапісы не гараць. Уладзімір Дубоўка

У.Дубоўка з жонкай Марыяй Пятроўнай. 1927 г.

Рукапісы не гараць. Уладзімір Дубоўка

Жартаўлівыя вершаваныя адказы У.Дубоўкі на запіскі жонкі Марыі Пятроўны. 1948 г.

Рукапісы не гараць. Уладзімір Дубоўка

Пасведчанне дырэкцыі Нова-Вілейскай настаўніцкай семінарыі, выдадзенае У.Дубоўку, аб тым, што ён з’яўляецца бежанцам з Віленскай губерні. 1916 г.

Летам 1930 года пачаліся масавыя арышты вядомых беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў. Сярод тых, хто праходзіў па так званай справе “Саюза вызвалення Беларусі”, быў і У.Дубоўка. 20 ліпеня 1930 года ён быў безпадстаўна арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Яранск. У 1935 г. тэрмін высылкі быў падоўжаны на 2 гады, да якога ў 1937 г. былі дададзены яшчэ 10 гадоў пазбаўлення волі.

Рукапісы не гараць. Уладзімір Дубоўка

У.Дубоўка з жонкай Марыяй Пятроўнай каля сваёй хаты, п.Почат, Абанскі р-н, Краснаярскі край. 1958 г.

У 1949 годзе У.Дубоўку зноў арыштавалі ў Грузіі з прысудам на 25 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў у Кіраўскай вобласці, Чувашыі, на Далёкім Усходзе, у Грузіі, Краснадарскім краі. Яму давялося працаваць маляром, сталяром, тынкоўшчыкам, бухгалтарам, эканамістам.

Канчаткова У.Дубоўка быў рэабілітаваны ў 1957 годзе. Шмат гадоў па нялёгкіх жыццёвых сцежках ішла разам У.Дубоўкам яго верная спадарожніца, жонка Марыя Пятроўна.

Рукапісы не гараць. Уладзімір Дубоўка

Пасведчанне Цэнтральнага бюро Усебеларускага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк” аб камандзіроўцы сакратара ЦБ У.Дубоўкі на Украіну для наладжвання сувязі з аб’яднаннем украінскіх пісьменнікаў “Гарт”. 1925 г.

Рукапісы не гараць. Уладзімір Дубоўка

“Крычаўская спакуса”. Фрагмент паэмы. 1925 г. Аўтограф пазнейшага часу.

Рукапісы не гараць. Уладзімір Дубоўка

У.Дубоўка і У.Сасюра. 1925 г.

Пасля смерці мужа ў 1976 годзе яна перадала ў Цэнтральную навуковую бібліятэку імя Я.Коласа НАН Беларусі яго асабісты архіў, у складзе якога прысутнічаюць цікавыя біяграфічныя дакументы, фатаграфіі, разнастайная творчая спадчына, сярод якой і выдатныя пераклады санетаў У.Шэкспіра, твораў Дж.Байрана, У.Сыракомлі, І.Гётэ, М.Рыльскага і інш., зробленыя Дубоўкам-перакладчыкам.

TUT.BY – рукапісы не гараць…


Таксама чытайце:

Рукапісы не гараць. Гаўрыла Гарэцкі

Рукапісы не гараць. Язэп Дыла

Рукапiсы не гараць. Кандрат Крапіва 

Рукапісы не гараць. Юрка Гаўрук

Рукапісы не гараць. Іван Краскоўскі


 

←В день закрытия «Славянского базара» объявят победителя фестиваля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика