На Вілейшчыне ўшанавалі ўкраінскага гетмана

Источник материала:  
14.07.2010 12:28 — Новости Культуры
Кветкі да памятнага знака гетману Украіны Піліпу Орліку 12 ліпеня ў Касуце (Вілейшчына) усклалі прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары ў Беларусі і мясцовай улады.

Леанід Лысакабылка ля памятнага знака ў Касуце.

Вуліца Піліпа Орліка ў Вілейцы.

«Мы, украінцы Беларусі, шануем памяць пра Піліпа Орліка за яго справы, за змаганне за незалежнасць Украіны, за напісанне першай украiнскай Канстытуцыi, якая з’явілася на некалькі дзесяцігоддзяў раней за адну з самых дэмакратычных канстытуцый — французскую», — сказаў старшыня маладзечанскага культурна-асветнага таварыства ўкраінцаў «Краяны» Леанід Лысакабылка.

Ён нагадаў таксама, што па ініцыятыве Галіны Калюжны, старшыні мінскага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Заповіт», створаная камісія па ўвекавечанні памяці Піліпа Орліка. Ужо ёсць памятны знак у Касуце, яго імем названая адна з вуліц у Вілейцы. Яшчэ плануецца адкрыць помнік гэтаму вядомаму дзеячу.

Піліп Орлік (1672—1742) — гетман Украiны, аўтар першай украiнскай Канстытуцыi. Нарадзiўся i вырас у вёсцы Касута Ашмянскага павета (цяпер Вiлейскi раён), першую вышэйшую адукацыю атрымаў у Вiльнi. Паплечнік Івана Мазепы. Змагаўся супраць захопу Украіны расійскай імперыяй Пятра І.

Падзяліцца навіной: 
Рэгіянальная газета

←Молодые певцы из Казахстана, Хорватии и Грузии пока лидируют на конкурсе "Витебск-2010".

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика