Расійскі калега расказаў Паўлу Латушку аб інвестыцыях
14.07.2010 09:45
—
Новости Культуры
Сустрэча міністраў культуры Беларусі і Расіі адбылася 10 ліпеня ў Віцебску.
Як паведамілі ў ведамстве Паўла Латушкі, абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.
Расійскі міністр культуры Аляксандр Аўдзееў падзяліўся вопытам прыцягнення ў сферу культуры прыватнага капіталу.Было вырашана накіраваць айчынных кінематаграфістаў на стажыроўкі ў Санкт-пецярбургскі дзяржаўны універсітэт кіно і тэлебачання і ва Усесаюзны дзяржаўны універсітэт кінематаграфіі імя С.А.Герасімава.
Абмяркоўваліся таксама пытанні закрыцця Года культуры Беларусі ў Расіі, супрацоўніцтва ў сферы музейнай справы і выставачнай дзейнасці.
У кастрычніку Латушка і Аўдзееў сустрэнуцца ўжо ў Маскве на XXV пасяджэнні Савета па культурнаму супрацоўніцтву дзяржаў-удзельніц СНД.
Падзяліцца навіной:
КМ
КМ