Гарвыканкам не даў санкцыі на бой падушкамі
Мінгарвыканкам адмовіў зарэгістраванай МГА «Гісторыка» ў правядзенні мерапрыемства, прымеркаванага да
Варта звярнуць увагу, што першапачаткова энтузіязм арганізатараў падушачных баталій раздзялілі ва Упраўленні культуры пры Мінгарвыканкаме і нават у Міністэрстве культуры.
Намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі ў рэкамендацыйным лісце падтрымаў грамадскую ініцыятыву, вызначыў яе як «незвычайнае мерапрыемства з элементамі баёў з падушкамі». Аднак, адказная інстанцыя ў асобе пільнага намесніка старшыні Мінгарвыканкама М. Ціцянкова не праніклася захапленнем чыноўнікаў «культурнага» міністэрства.Ад сталічных уладаў прыйшоў стэрыатыпны адказ: «В связи с тем, что заявление МОО «Гісторыка» о проведении массового мероприятия не соответствует требованиям части 5 ст. 5 Закона «О массовых мероприятиях», Мингорисполком не разрешает проведение мероприятия в площадке рядом со зданием Национальной библиотеки».
«Мне не зразумелы ірацыянальны страх уладаў. Асабіста я буду 15 ліпеня на запланаваным месцы правядзення Боя падушкамі. Здаровы сэнс возьме верх і свята пазітыва пройдзе без перашкодаў», — заявіў адзін з ініцыятараў першых «баёў» Андрэй Кім.
Нагадаем, першая акцыя «Бой падушкамі», прымеркаваная
Бой падушкамі быў запланаваны на 15 ліпеня, 19:00. Удзельнікаў запрашалі прыходзіць са сваімі падушкамі.
НШ