Іна Афанасьева пакрыўдзілася на АМАП і ДАІ
Па словах заслужанай артысткі Беларусі, за кулісамі сцэны Летняга амфітэатра яна сустрэла свайго даўняга знаёмага, з якім даўно не бачылася, і з радасцю з ім абнялася. Але такі від прывітання не спадабаўся супрацоўніку АМАПу, і ён зрабіў заўвагу, маўляў, гэта не месца для абдымак. Другі канфлікт адбыўся з адным з афіцэраў дзяржаўтаінспекцыі, які не дазволіў аўтамабілю беларускай спявачкі пад’ехаць па яе, затое прапусціў машыну, што пад’ехала па расейскага артыста. Сваё паводзіны супрацоўнік ДАІ патлумачыў тым, што яму дадзена вуснае распараджэнне.
«Я люблю сваіх расейскіх калегаў і ні ў якім разе не хачу сказаць, што да іх трэба ставіцца інакш, — падкрэсліла Іна Афанасьева. — Але і да беларускіх артыстаў таксама трэба ставіцца паважліва. Артыстаў крыўдзіць нельга!», — эмацыйна дадала яна.
БЕЛТА