Расейская шпіенка будзе судзіцца за свае інтымныя фоты
Свайго мужа Чэпмэн спакушала, чым магла. © newsoftheworld.co.uk
На вяселлі яны выглядалі шчаслівай парай. © newsoftheworld.co.uk
Першым мужам шпіёнкі быў просты англійскі пацан. © newsoftheworld.co.uk
Няясна, ці выкарыстанню эратычных цацак шпіёнку вучылі ў школе разведкі,
ці тое ішло ад прыроды. © newsoftheworld.co.uk
Чэпмэн звярнулася да амерыканскага адваката Роберта Баўма з просьбай патлумачыць, ці можа яна звярнуцца ў суд у дадзенай сітуацыі. На думку Баўма, гэта магчыма, і ён мае намер працаваць па дадзенай справе.
Асабістыя фатаграфіі Чепмен з"явіліся ў прэсе. Яны былі зроблены ў той час, калі недалугая расейская Мата Хары была замужам за брытанцам Алексам Чэпмэном.
Здымкі носяць эратычны характар. Чэпмэн на іх зафіксаваная для гісторыі з садамазахісцкімі цацкамі і і прысоскамі на цыцкі.Шлюб доўжыўся ўсяго два гады: імаверна, жыццё са звыклым брытанцам мала цікавіла начальства Чэпмэн, сапраўднае прозвішча якой — Кушчанка. І яна адправілася за акіян ужо як Чэпмэн — ідэальная трансфармацыя для шпіёнкі. Дзіва што падмануты муж з радасцю апублікаваў фатаграфіі.
Сяргей Гезгала