92-гадовая Эльжбета Радзівіл таемна правяла ў Беларусі 4 днi
10.07.2010 11:32
—
Новости Культуры
Леташні візіт князёўны Эльжбеты Радзівіл ды іншых прадстаўнікоў славутага роду стаўся ці не найвялікшай медыя-падзеяй 2009 года. Пра гэта напісалі дзясяткі газет, перадалі ўсе тэлеканалы, казалі па радыё, давалі інфармацыю ў інтэрнэце. Аняго ж — гэта быў першы выпадак, калі пасля 1939 года ў Беларусі прысутнічалі адначасова 10 прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Самой князёўне Беларусь спадабалася настолькі, што леташні адпачынак у ліпені яна таксама правяла ў родным Нясвіжы.
Цяпер пані Эльжбета змагла агледзець тут толькі цудоўны парк ды месца, дзе стаяла сядзіба.
Нясвіж. "Калі ўжо прыбяруць гэтую цыбуліну з вежы?!"
— Божа, гэтая цыбуліна ўсё яшчэ тут!.. — князёўна ажно змянілася ў твары, калі пабачыла, што жудасны купал, які рэстаўратары-фантазёры пасадзілі на гадзіннікавую вежу замка, яшчэ не змянілі. Хоць, дарэчы, адпаведнае рашэнне — змяніць недарэчную вежу — было прынятае на Радзе Міністэрства культуры. Аднак яно чамусьці пакуль не выконваецца.
— Гэтую тэрасу аднавілі проста цудоўна!.. — ацаніла пані Эльжбета ганак-тэрасу, якая была адбудаваная за мінулы год. Старыя здымкі сапраўды сведчаць, што тут рэстаўратары спрацавалі практычна выдатна.
Мінск. Адкрыццё ў Нацыянальным мастацкім музеі
— А чаму вы іх не аддасцё ў замак, калі яны ўсё адно ляжаць у вас у падвале? — запыталася пані Эльжбета.
Сюрпрыз быў сапраўды сюрпрызам — у запасніку музея адшукаўся... партрэт самой пані Эльжбеты! Невядомы мастак (пані Эльжбета таксама не ўспомніла яго імя) выявіў Бэтку, калі той было каля дзесяці гадоў. Рэакцыя князёўны была прадказальнай.
— Пан дырэктар, а вы не лічыце, што гэты партрэт належыць мне? — запыталася гераіня партрэта.
— Пані Эльжбета, — адказаў дырэктар. — Калі б гэта быў мой прыватны музей, я перадаў бы вам партрэт у гэтую ж хвіліну. Але музей дзяржаўны, таму мы не маем ніякага права аддаваць экспанаты. Абяцаю, што мы вырабім для вас якасную копію!..
— Не-не, дзякуй, копія мне не трэба, Радзівілы не прывыклі мець у сябе копіі, — адгукнулася князёўна.
З іншых замкавых рэчаў князі агледзелі партрэт Вольгі Радзівіл (цётка пані Эльжбеты), два малюнкі Юліяна Фалата, ранняя творчасць якога была шчыльна звязаная з Нясвіжам.
У Доме Ваньковіча князі таксама пабачылі два партрэты, якія некалі належалі Нясвіжскаму замку. Вердыкт пані Эльжбеты паўсюль быў аднолькавы:
Пасля Мастацкага музея князі наведалі Нацыянальны гістарычны архіў, дзе захоўваецца багата Радзівілаўскіх дакументаў і фотаздымкаў. Пан Мацей і Мікалай фатаграфавалі пячаткі і аўтографы розных прадстаўнікоў роду, а пані Эльжбета разглядала здымкі, апавядаючы, хто на іх выяўлены.
У Любчы (Навагрудскі раён) Радзівілы наведалі замак, які некалі належаў іх роду. Цяпер замак аднаўляецца — прычым па прыватнай ініцыятыве прадпрымальніка Івана Пячынскага, які сам паходзіць з Любчы. Пасля цяжкай хваробы, з пагрозай жыццю, Іван Антонавіч даў сабе абяцанне, што адновіць замак. І выконвае яго — Кутняя вежа практычна гатовая.
Радзівілаў сустрэлі годна: гаспадары былі ў старадаўніх касцюмах, у адноўленай вежы быў накрыты стол з кавай-гарбатай, спадар Пячынскі падараваў гасцям фотаальбомы пра Беларусь.
— Мы прачыталі пра вас у польскай прэсе, — звярнуўся да спадара Пячынскага Мацей Радзівіл. — І вельмі захапляемся вашым энтузіязмам, вашым разуменнем каштоўнасці нашай гісторыі, каштоўнасці гэтага канкрэтнага замка.
Пасля доўгай размовы Радзвілы пэўны час проста стаялі на беразе Нёмана, які робіць у гэтым месцы круты і маляўнічы паварот, і любаваліся беларускай прыгажосцю.
Божая маці вярнулася ў Нясвіжскі замак
У гэты прыезд, апроч мэты наведвання родных мясцін, князі прывезлі каштоўны падарунак замку — дасканалую маляўнічую копію абраза Божай Маці, якая ад 1740 года належала Радзвілам (а раней — Сабескім), знаходзілася ў алтары дамавой замкавай капліцы.
— Для нас гэта бясцэнны падарунак, бо Божая Маці два стагоддзі была вялікай святыняй для Радзівілаў, для замка. І цяпер, калі яна вяртаецца сюды, з ёй усё вяртаецца на свае месцы — і ў капліцы зноўку будзе капліца, а не санаторныя пакоі, — адзначыў дырэктар замка Валер Сталярчук.
— Хачу дадаць, што мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў жаданне асабіста асвяціць капліцу пасля яе аднаўлення, — сказаў ксёндз Пётр з касцёла Божага Цела. — Гэта знакава, што капліца будзе дзейнічаць — зразумела, што не кожны дзень, а ў час урачыстасцяў, святаў — напрыклад, прыезду нашчадкаў Радзівілаў. Галоўнае, што тут зноўку будзе жыць Бог.
Фота аўтара і з прыватнага архіва Эльжбеты РАДЗІВІЛ
Прайшоў год, пані Эльжбеце ўжо амаль 93 гады, але — sіc! — яна зноўку прыехала ў мілы сэрцу Нясвіж! Гэтым разам — неафіцыйна, без прэсы і сустрэчаў. Каб проста пабыць у мясцінах дзяцінства, прыгадаць маладосць. Суправаджалі яе пляменнікі, князі Мацей і Мікалай Радзівілы. А таксама — адзіны з журналістаў — карэспандэнт "Звязды" Глеб ЛАБАДЗЕНКА.
Манькавічы.
Вяртанне праз 80 гадоў
Вяртанне праз 80 гадоў
Адразу пасля перасячэння мяжы Радзівілы накіраваліся ў Манькавічы. Сёння гэта — ускраіна Століна, а раней была самастойная сядзіба Радзівілаў, якая атрымала назву ад бліжэйшай вёскі.
Эльжбета Радзівіл са стрыечнай сястрой Ізабэлай Радзівіл
(на кані) каля ўвахода ў маёнтак Манькавічы. 1920-я гады.
(на кані) каля ўвахода ў маёнтак Манькавічы. 1920-я гады.
У сядзібы даволі трагічны лёс. Яе збудавалі Антоній Радзівіл і Марыя дэ Кастэлян — тыя самыя Радзівілы, якія ў 1880-х гадах вярнулі былую славу Нясвіжскаму замку, адрадзіўшы яго з катастрафічнага стану пасля 60 гадоў забыцця. Парк Манькавічы быў закладзены ў 1885 годзе (там захаваўся камень з датай). Сядзіба збудаваная пазней, у 1905 годзе. Аднак лёс яе быў нядоўгі — у часе Першай сусветнай яна была разбураная. Пасля ў 1922 годзе адбудаваная — і ў Другую сусветную знішчаная зноў. Радзівілаў на той час ужо выгналі са сваіх уладанняў камуністы, а ў новых гаспадароў аднаўляць панскія сядзібы не было прынята.
Манькавічы мелі рысы Нясвіжскага замка, але большая частка пабудовы была драўляная — палескія балоты не вытрымалі б столькі цэглы. Першым уладальнікам Манькавічаў быў Станіслаў Радзівіл, сын Антонія і Марыі дэ Кастэлян. Станіслаў быў маёрам польскага войска і нават асабістым ад'ютантам кіраўніка Польшчы Пілсудскага. Пасля таго, як Станіслаў загінуў у 1920-м годзе пад Кіевам, у бітве з бальшавікамі, Манькавічы перайшлі да Караля Радзівіла.
...І вось пляменніца Караля, пані Эльжбета прыязджае сюды зноў. Бэтка неаднаразова бывала ў Манькавічах 80 гадоў таму — захаваліся здымкі, дзе яна стаіць ля ўвахода ў сядзібу са сваёй стрыечнай сястрой Ізабэлай, Каралевай дачкой. А ў 1927 годзе, калі Бэтцы споўнілася 10 гадоў, бацька, князь Альбрэхт Радзівіл, падараваў ёй фотаапарат (вось дзе Радзівілаўская мудрасць!). І цяпер мы маем унікальныя здымкі Манькавічаў таго часу!
Цяпер пані Эльжбета змагла агледзець тут толькі цудоўны парк ды месца, дзе стаяла сядзіба.
— Мяркую, калі б гэта належала нам, за 80 гадоў Радзівілы б здолелі аднавіць сядзібу... — уздыхнула князёўна.
Нясвіж. "Калі ўжо прыбяруць гэтую цыбуліну з вежы?!"
Як і два папярэднія, гэты візіт у Нясвіж пачаўся з наведвання касцёла Божага Цела. Тут пахаваныя ўсе выбітныя Радзівілы, пачынаючы ад Сіроткі. У тым ліку і Альбрэхт Радзівіл, бацька пані Эльжбеты. Князёўна перамовіла з ксяндзом Пятром, які апавёў Радзівілам пра рэстаўрацыю касцёла, што пачынаецца сёлета. У капліцы Радзівілы памаліліся за прадстаўнікоў роду, якія памерлі за апошні год.
Вядома, хвалюючым выйшла наведванне замка.
— Божа, гэтая цыбуліна ўсё яшчэ тут!.. — князёўна ажно змянілася ў твары, калі пабачыла, што жудасны купал, які рэстаўратары-фантазёры пасадзілі на гадзіннікавую вежу замка, яшчэ не змянілі. Хоць, дарэчы, адпаведнае рашэнне — змяніць недарэчную вежу — было прынятае на Радзе Міністэрства культуры. Аднак яно чамусьці пакуль не выконваецца.
— Гэтую тэрасу аднавілі проста цудоўна!.. — ацаніла пані Эльжбета ганак-тэрасу, якая была адбудаваная за мінулы год. Старыя здымкі сапраўды сведчаць, што тут рэстаўратары спрацавалі практычна выдатна.
Абурэнне Радзівілаў выклікала лесвіца, якую збудавалі пры ўваходзе ў замкавую капліцу. Напраўду — бліскучы мармур, безгустоўныя жалезна-драўляныя парэнчы — хай-тэк ХХІ стагоддзя, які абсалютна не пасуе для старадаўняга замка!
— Студня зроблена не так! — вынесла вердыкт пані Радзівіл пра калодзеж у замкавым двары. Сапраўды, пры дэталёвым разглядзе старых фотаздымкаў можна пабачыць, што сапраўдная студня была ў два разы ніжэйшая. Зразумела, што адноўленая студня — музейны экспанат. Аднак калі чалавек мае сярэдні рост, а не як у Дзядзькі Сцёпы, то набраць ваду з такой студні ён проста не здолее фізічна. Сумны і яшчэ адзін факт, тыповы для беларускай рэстаўрацыі: каваны дэкор калодзежа, разам з катушкай для падымання вады, знішчаны (а ён быў захаваўся стары!), замест яго выраблены новы, "такі самы". Людзі, якія аднаўляюць замак, не могуць зразумець, што каштоўнасць мае не проста выгляд рэчы, але і яе сапраўднасць, аўтэнтычнасць...
Пра ход рэстаўрацыі распавядаў дырэктар музея-запаведніка "Нясвіж" Валер Сталярчук і яго намесніца па навуковай працы Галіна Кандрацьева. Хоць іх задача — не пільнаваць рэстаўрацыю, а насычаць будучы музей экспанатамі.
— Дыснэйлэнд, усё пластыкавае... — уздыхалі князі Радзівілы, пераходзячы з пакоя ў пакой і аглядаючы гіпсакардонныя скляпенні, зробленую наноў ляпніну (старую вывезлі на сметнік) і двухметровыя кандыцыянеры пасярод сярэднявечных залаў.
Выглядала, што эмоцыі князёў былі супярэчлівыя. З аднаго боку — радасць, што замак аднаўляецца. З іншага — сум, наколькі неадпаведна гэта часам робіцца.
Супрацоўнікам музея-запаведніка "Нясвіж" толькі і заставалася, што запісваць за князёўнай дэталі, успаміны, факты... Напрыклад, успамін, на якім канкрэтна месцы ў замку вісеў тэлефон. Гэта не захавалі здымкі і інвентары, гэта можа ўспомніць толькі яна — 92-гадовая пані Эльжбета Радзівіл. Апроч рэчаў, што датычацца замка, пані Эльжбета мімаходзь прыгадвала гісторыі з дзяцінства. У замкавай капліцы яна заўважыла, што аднаўляюць яе не так, як было раней — капліца мела вышыню ў два паверхі, а не ў тры, як ужо зрабілі. У якасці пацвярджэння пані Эльжбета ўспомніла.
— Там, дзе вы хочаце зрабіць трэці паверх капліцы, была столь і бэлькі. Мы са стрыечным братам Ежы залазілі туды на гарышча, сядалі на бэлькі і палілі скрадзеныя ў бацькоў папіроскі. А настаўніцы хадзілі па замку і гукалі нас: "Ежы!.. Бэтка!.."
Мінск. Адкрыццё ў Нацыянальным мастацкім музеі
У Мінску праграма была невялікай. Спачатку — наведванне Нацыянальнага мастацкага музея. Дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў вітаў высокіх гасцей на прыступках. Адразу пайшлі ў сховішча, дзе знаходзяцца некаторыя рэчы з замка.
Найперш — бюсты Антонія Радзівіла і Марыі Ружы "Бішэт" Браніцкай — адпаведна прадзядулі і бабулі пані Эльжбеты.
— А чаму вы іх не аддасцё ў замак, калі яны ўсё адно ляжаць у вас у падвале? — запыталася пані Эльжбета.
— Мы рыхтуем бюст Антонія да экспанавання поруч з Радзівілаўскімі партрэтамі, а бюст Браніцкай гатовыя перадаць у замак, — адказаў дырэктар. — А зараз, пані Эльжбета, вас чакае сюрпрыз!
Здымак на памяць у Любчы: сядзіць пані
Эльжбета Радзівіл, стаяць: экскурсавод Мікола
Рудакоўскі, Мікалай Радзівіл, Мацей Радзівіл, Іван
Пячсынскі, архітэктар-рэстаўратар Зміцер Савельеў.
Фота Хрысціны Марчук
Сюрпрыз быў сапраўды сюрпрызам — у запасніку музея адшукаўся... партрэт самой пані Эльжбеты! Невядомы мастак (пані Эльжбета таксама не ўспомніла яго імя) выявіў Бэтку, калі той было каля дзесяці гадоў. Рэакцыя князёўны была прадказальнай.
— Пан дырэктар, а вы не лічыце, што гэты партрэт належыць мне? — запыталася гераіня партрэта.
— Пані Эльжбета, — адказаў дырэктар. — Калі б гэта быў мой прыватны музей, я перадаў бы вам партрэт у гэтую ж хвіліну. Але музей дзяржаўны, таму мы не маем ніякага права аддаваць экспанаты. Абяцаю, што мы вырабім для вас якасную копію!..
— Не-не, дзякуй, копія мне не трэба, Радзівілы не прывыклі мець у сябе копіі, — адгукнулася князёўна.
З іншых замкавых рэчаў князі агледзелі партрэт Вольгі Радзівіл (цётка пані Эльжбеты), два малюнкі Юліяна Фалата, ранняя творчасць якога была шчыльна звязаная з Нясвіжам.
У Доме Ваньковіча князі таксама пабачылі два партрэты, якія некалі належалі Нясвіжскаму замку. Вердыкт пані Эльжбеты паўсюль быў аднолькавы:
— Усё гэта стваралася для замка, а не для музеяў. Таму папрашу, калі цяпер скончыцца адбудова замка, вярнуць усё гэта туды.
Пасля Мастацкага музея князі наведалі Нацыянальны гістарычны архіў, дзе захоўваецца багата Радзівілаўскіх дакументаў і фотаздымкаў. Пан Мацей і Мікалай фатаграфавалі пячаткі і аўтографы розных прадстаўнікоў роду, а пані Эльжбета разглядала здымкі, апавядаючы, хто на іх выяўлены.
— Мы вельмі ўдзячныя архіву і дырэктарцы пані Галубовіч, што радзівілаўскія дакументы захоўваюцца тут у такім ахайным і належным стане, — выказаў падзяку ад усіх князь Мацей.
Любча
У Любчы (Навагрудскі раён) Радзівілы наведалі замак, які некалі належаў іх роду. Цяпер замак аднаўляецца — прычым па прыватнай ініцыятыве прадпрымальніка Івана Пячынскага, які сам паходзіць з Любчы. Пасля цяжкай хваробы, з пагрозай жыццю, Іван Антонавіч даў сабе абяцанне, што адновіць замак. І выконвае яго — Кутняя вежа практычна гатовая.
Радзівілаў сустрэлі годна: гаспадары былі ў старадаўніх касцюмах, у адноўленай вежы быў накрыты стол з кавай-гарбатай, спадар Пячынскі падараваў гасцям фотаальбомы пра Беларусь.
— Мы прачыталі пра вас у польскай прэсе, — звярнуўся да спадара Пячынскага Мацей Радзівіл. — І вельмі захапляемся вашым энтузіязмам, вашым разуменнем каштоўнасці нашай гісторыі, каштоўнасці гэтага канкрэтнага замка.
Пасля доўгай размовы Радзвілы пэўны час проста стаялі на беразе Нёмана, які робіць у гэтым месцы круты і маляўнічы паварот, і любаваліся беларускай прыгажосцю.
Божая маці вярнулася ў Нясвіжскі замак
У гэты прыезд, апроч мэты наведвання родных мясцін, князі прывезлі каштоўны падарунак замку — дасканалую маляўнічую копію абраза Божай Маці, якая ад 1740 года належала Радзвілам (а раней — Сабескім), знаходзілася ў алтары дамавой замкавай капліцы.
— Для нас гэта бясцэнны падарунак, бо Божая Маці два стагоддзі была вялікай святыняй для Радзівілаў, для замка. І цяпер, калі яна вяртаецца сюды, з ёй усё вяртаецца на свае месцы — і ў капліцы зноўку будзе капліца, а не санаторныя пакоі, — адзначыў дырэктар замка Валер Сталярчук.
— Хачу дадаць, што мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў жаданне асабіста асвяціць капліцу пасля яе аднаўлення, — сказаў ксёндз Пётр з касцёла Божага Цела. — Гэта знакава, што капліца будзе дзейнічаць — зразумела, што не кожны дзень, а ў час урачыстасцяў, святаў — напрыклад, прыезду нашчадкаў Радзівілаў. Галоўнае, што тут зноўку будзе жыць Бог.
Пан Мацей Радзвіл у сваю чаргу запэўніў, што прадстаўнікі роду будуць усяляк дапамагаць музею-запаведніку "Нясвіж" аднаўляць замак. Князь Мацей паабяцаў дапамагчы з вырабам копій Радзівілаўскіх партрэтаў, якія знаходзяцца ў польскіх музеях. А са сваёй хатняй калекцыі князь Мацей пагадзіўся даць шэраг рэчаў на дэпазіт у замак — напрыклад, дуэльныя пісталеты, якія належалі аднаму з апошніх уладароў замка...