Названы пераможцы конкурсу белмоўнай рэкламы Ad.nak
Якую рэкламу, зробленую па-беларуску, вы бачылі апошнім часам? Сапраўды, так адразу і не прыгадаеш. Фестываль беларускамоўнай рэкламы Ad.nak бачыць сваёй мэтай нагадаць грамадскасці, рэкламным агенцтвам і шараговаму спажыўцу, што рэклама па-беларуску — гэта варта.
«Мы вырашылі не проста сабраць лепшую рэкламу на беларускай мове, — кажа каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская. — Неабходна было паглядзець на мову як сродак паўсядзённай камунікацыі і зразумець, ці ёсць беларуская мова ў рэкламе і ці запатрабаваная яна там».
7 ліпеня ў галерэі «Ў» арганізатары, кампанія «Будзьма беларусамі!» і партал Marketing.by падвялі вынікі першага фэсту беларускамоўнай рэкламы. Падаем працы пераможцаў:
1. У намінацыі «Тэлевізійная і кінарэклама» пермог кінаролік Міхаіла Тумелі. Тумеля, вядомы па сваіх мульфільмах « Беларускія прымаўкі», гэтым разам у сваім выцінанкавым стылі рэкламаваў квас «Хатні»:
2. У намінацйыі «Друкаваная і вокавая рэклама» перамог макет для рэкламнай абвесткі ў прэсе Bosсh «Дзерці бульбу»:
Другое месца:
3. У намінацыі «Дызайн» (паштоўкі, календары, буклеты, лагатыпы) пермаглі блакноты рэкламнай кампаніі Adliga «Натхняйся беларускім»:
У гэтай намінацыі працаў было пададзена найбольш. Не перамаглі, але занялі высокія месцы працы вядомай мастачкі і афармляльніцы Святланы Заскевіч, яна рабіла буклеты для сваіх жа памятных манет «Святы і абрады беларусаў»:
А яшчэ — аформленая Ігарам Назарэнкам вокладка альбому «Белая яблыня грому» Лявона Вольскага.
Каляндар «Мастацтва футбола». Супольны праект «Альфа-банку», Беларускай федэраціі футболе і беларускай зборнай. Аўтар — Рэкламнае агнцтва «Францыск-група»:
У намінацыі «Этыкетка і запакоўка» першае месца не заняў ніхто. А вось другое дасталі серыя этыкетак для настоек «Маразуля», компаніі «БЕЛПІ — Беларускае пітво»:
Акрамя гэтага, у намінацыі «Радыёрэклама і аўдыёрэклама або ролікі для радыёэфіра і для эфіра ў гандлёвых залах» першае месца атрымалі ролікі Кавярні «Камяніца»,аўтарства рэкламнага агенцтва «Пінгвін».
І наастатак спецпрыз дастала створаная, але нерэалізаваная кампанія, якая рэкламавала бензатрымер Hoyo. Аўтар - ІП «Лессервіс».