Алег Мінкін. Пакаўёка

Источник материала:  
08.07.2010 11:02 — Новости Культуры

Ніхто ўжо ноччу не шапоча:
Ты — недасяжнае красы...
У развітальныя часы
Ніхто ўжо не цалуе ў вочы.

Не Афрадыціна галоўка
Шчакою на тваім плячы,
А злая Бессань-пакаёўка
Сярдзіта тупае ўначы.

* * *

Алег Мінкін

паэт-неакласік, жыве ў Вільні. Нар. 31 сакавіка 1952 у в. Чарняўка Хоцімскага раёна. Гадаваўся ў Бабруйскім інтэрнаце. Працаваў электрамантажнікам, брыгадзірам, інжынерам-электрыкам у разнастайных мясцовасцях былога СССР: Бурація, Беларусь, Літва, Латвія, Валагодская, Бранская, Арлоўская, Пскоўская вобласці, Ханты-Мансійская акруга. Даўжэй жыў у Брэсце, ад 1991 па сёння — у Вільні. Там рэдагаваў газету беларусаў Літвы «Рунь». Стварыў (нявыдадзены) слоўнік беларускіх рыфмаў. Аўтар зборнікаў паэзіі «Сурма» (1985), «Расколіна» (1991) і «Пенаты» (2007). Аўтар кнігі прозы «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў» (1994). Шмат перакладае. Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес». Мае ўнікальны неакласічны паэтычны голас.

←Диана Арбенина отметила день рождения концертом в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика