У дзень нараджэння Янкі Купалы беларускія літаратурныя дзеячы ўсклалі кветкі да яго помніка ў Мінску
07.07.2010 15:58
—
Новости Культуры
У 128-ы дзень нараджэння вялікага беларускага паэта Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча) 7 ліпеня вядомыя літаратурныя дзеячы ўсклалі кветкі да яго помніка на Вайсковых могілках у Мінску.
Акцыя прайшла падчас Купалаўскіх дзён, якія праводзяцца Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы з 28 чэрвеня па 7 ліпеня.У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дырэктар музея Янкі Купалы Алена Мацевасян, літаратуразнаўца Вячаслаў Рагойша, перакладчык і публіцыст Генадзь Пашкоў, рэдактар часопіса "Маладосць" паэтэса Раіса Баравікова і іншыя./
БелаПАН