Купалле ў Заслаў'і

Дзяўчаты прымяраюць вянкі перад пачаткам святкаванняў.

Заслаўскія прыгажуні...

А з імі Зміцер Вайцюшкевіч.

Выступ Тодара.



Вечаровыя танцы на плошчы.


Ля купальскага вогнішча маладыя...

...і старыя.


Шчасьліўцы з Папараць-кветкай.
Купалле ў Заслаўе нагадвае вялікае сямейнае. Да канцэртнай пляцоўкі ў гарадскім скверы побач з касцёлам і гарвыканкам ліпенскім вечарам людзі прыходзілі цэлымі сем’ямі. Іх сустракалі пахі шашлыкоў і песні «Палацу» ў запісе. Пачынаў купальскі вечар Зміцер Вайцюшкевіч. Сфатаграфаваўшыся з дзяўчатамі ў народных строях ды ўзброіўшыся купальскім вянком, Зміцер заспяваў някляеўскую «Дарогу». Для дзетак, якіх у гэты вечар было багата, спявак выканаў калыханку. «Вы думаеце, «Калыханка» трэба дзецям? Не, яна трэба і дарослым, і міліцыянтам таксама», – звяртаўся да слухачоў Вайцюшкевіч. А ў гэты момант за ягонай спіной акурат шыхтаваліся тыя самыя міліцыянты. Дарэчы, у Заслаўі цудоўна абышліся без турнікетаў ды металашукальнікаў. Як і без спіртнога – самым моцным напоем на свяце быў квас.
Вайцюшкевіча, які развітаўся народным гімнам «Бывйце, здаровы», змяніла вакальная група жанчын «Залаты ўзрост». Жанчынкі заспявалі пра дружбу народаў, звёўшы ў адно рускую водачку, беларускую бульбачку ды ўкраінскі гапак.
Песні і карагоды скончыліся. Заслаўчане дружнай гаманою рушылі на поплаў. Там успыхнула купальскае вогнішча, у якім згарэла купальскае пудзіла. А пакуль тое было, адной пары пашчасціла адшукаць папараць-кветку. Як жа без яе ў купальскую ноч!
Алесь Пілецкі (фота), Сямён Печанко