Пачаўся 6-ы сезон «Футурамы»

Источник материала:  
06.07.2010 12:43 — Новости Культуры

Пачаўся 6-ы сезон «Футурамы»

Папулярны мультсерыял для дарослых «Футурама» распачаў свой 6-ы сезон. Гэта будзе 26-серыйны год і як заўсёды «Футурама» будзе ісці на канале Comedy Central. У Сеціве ўжо можна паглядзець першыя дзве серыі.

«Футурама» — аўтарства пладавітага бацькі «Сімпсанаў» Мэта Гронінга. Серыял распавядае футурыстычную гісторыю незвычайнага калектыва з фірмы міжзоркавай дастаўкі «Футурама». Загорнутая ў жанр псеўданавуковай фантастыкі мульстужка моцна «наязджае» на бязлітаснасць сучаснага грамадства, кранаючы тэмы незайздроснай будучыні чалавецтва. Разам з тым у серыяле стае дасціпнага гумару. Часам аднавокія, часам без вачэй, а часам зусім не людзі, галоўныя героі Фрай, Лайла, Бэндэр, а таксама прыхадзень з космасу доктар Цойдберг з’яўляюцца таксама ў чатырох поўнаметражных фільмах, кожны з якіх чапляе новае сацыяльнае пытанне.

«Мы ўсцешаныя, што Мэт Гронінг і Дэйвід Коэн пагадзіліся, у гэтым Сусвеце ў іх яшчэ засталося шмат нераспаведзеных гісторыяў», — сказана ў афіцыйнай заяве, кіраўнікоў тэлекампаніі «Фокс». А Мэт Гронінг дадаў: «Засталося пратрымацца 25776 серыяў, і мы нагонім час дзеяння серыялу, 3000-ы год».


ЛК

←Вільня вачыма Багдановіча, Булгака, Раманюка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика