'Купальская ноч у Купалавым доме''
19.00 – купальскія песні з элементамі традыцыйнага абраду ў выкананні фальклорнага гурта “Ліцвіны”.
20.00 – літаратурна-музычная праграма “Па струнах думак…” – песні на вершы Янкі Купалы, лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы і музычныя кампазіцыі ў выкананні беларускіх артыстаў: “Alta Mente”, “Re1ikt”, “Хорціца”, Алеся Камоцкага, Ірыны Лой, Сяргея Клачкова (гурт “FratreZ”), Андрэя Касценя, Рамана Яраша.
Наведвальнікаў чакае пляценне купальскіх вянкоў, маляванне па твары, пошукі папараць-кветкі, майстар-клас старадаўніх беларускіх танцаў суполкі “Гістрыён” ў суправаджэнні гурта “Пераплут”.
Гэтым вечарам наведвальнікі музея змогуць апынуцца ў фотаатэлье пачатку ХХ стагоддзя і атрымаць партрэт у нацыянальным строі на добрую згадку, прыняць удзел у майстар-класе сябра Саюза майстроў Наталлi Гамаюнавай па выцінанцы – традыцыйнаму для беларускага горада віду мастацтва, і кожны жадаючы атрымае магчымасць стварыць маленькі мастацкі шэдэўр.
Звычайна завяршалася купальскае свята назіраннем за ўзыходам сонца. Яно нібы “гуляла”, пералівалася, дзялілася на некалькі частак, якія разбягаліся і зноў зыходзіліся ў адзінае кола. Свята Купалле – гімн сонцу, напамін пра тое, што святло заўсёды перасільвае цемру.