У Глыбокае вярнулася Пагоня + фота

Источник материала:  
05.07.2010 19:48 — Новости Культуры
На гэтым тыдні на сцяне глыбоцкага 7-павярховага Дома саветаў усталяваныя два вялікія бігборды. На левым — герб Віцебскай вобласці «Пагоня», на правым — герб Глыбокага.

У Глыбокае вярнулася Пагоня + фота

Дзіўнага тут нічога няма, хаця ў некаторых «дах едзе» ад нечакана ўбачанага відовішча. Не можа быць! Нашыя вярнуліся? Дзіўней было б у Лепелі, бо там трэба вешаць аж дзве Пагоні. Адна другую даганяе! Бо цяперашнім гербам горада Лепеля таксама — Пагоня.

На тле глыбоцкага «Белага дома» цяпер аж пяць сімвалаў. Два — вышэйзгаданыя, а таксама герб РБ, сцяг РБ і сцяг горада, срэбна-блакітна-жоўты.

Блакітным колерам на сцягу горада адзначаная зубчатая крапасная сцяна (як і на гербе), бо некалі тут быў замак Радзівілаў. Але дзіва, што і на гербе горада «польскіх» часоў, пра існаванне якога даведаліся толькі год назад (дзякуючы таму, што польскія архівы сталі даступныя праз інтэрнэт) — таксама зубчатая 3-пралётная гатычная брама.

Цікава аднак тое, што Глыбокае заўсёды было пад Пагоняй! Гэта цяпер — з 1961 года — Глыбокае належыць да Віцебскай вобласці. Але ж Глыбоччына — колішняя Віленшчына. А герб Віленскай губерні (ваяводства), таксама Пагоня.


Уладзімір Скрабатун, Глыбокае

←Интернет-журнал "ПрайдзіСвет" начал прием произведений на очередной конкурс художественного перевода

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика