У Будапешце сёння пачынаюцца Дні культуры Беларусі

Источник материала:  
05.07.2010 17:10 — Новости Культуры
Цырымонія адкрыцця беларускіх дзён культуры адбудзецца сёння ўвечары ў будынку Будапешцкага палаца мастацтваў.

У прэзентацыі прымуць удзел намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш, пасол Беларусі ў Венгрыі Алена Купчына, прадстаўнікі кіраўніцтва венгерскага Міністэрства нацыянальных рэсурсаў.

На вечарыне перад гледачамі выступяць артысты Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» і ансамбль акардэаністак «Тутти». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва прадставіць выставу беларускай графікі.

6 ліпеня свята пераедзе з Будапешта ў венгерскі горад Кестхей вобласці Зала. Беларускія артысты выступяць перад венгерскімі гледачамі ў Балатонскім тэатры. Аматары выяўленчага мастацтва пазнаёмяцца з працамі нашых сучасных мастакоў.

Дні культуры Беларусі арганізуюцца пасольствам Беларусі ў Венгрыі і беларускім Міністэрствам культуры пры падтрымцы венгерскага Міністэрства нацыянальных рэсурсаў.


БЕЛТА

←На концерты "Славянского базара" уже раскуплено около 80% билетов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика