Міністр Мартынаў павіншаваў Адама Мальдзіса
02.07.2010 11:55
—
Новости Культуры
З выхадам новай кнігі.


КМ


Уладзімір Пракапцоў (злева), Армэн Сардараў, Сяргей Мартынаў.

Намеснік міністра культуры Сяргей Кураш не стаў гаварыць па-беларуску.
У Мінску прайшла прэзентацыя кнігі Адама Мальдзіса і Армэна Сардарава «Даўняя Беларусь. З настальгіяй аб мінулым». Гэта нарысы і дыялогі аб беларускіх архітэктурных помніках, традыцыях, абрадах. Кніга-альбом змяшчае яшчэ і 150 фотаздымкаў.
«Такіх кніжак трэба мець больш», — рэзюмаваў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. Ён гаварыў няшмат, але па-беларуску.
Чакалася прысутнасць і міністра культуры Паўла Латушкі. Але замест сябе ён накіраваў на прэзентацыю намесніка Сяргея Кураша.
Па стане здароўя не змог прысутнічаць прафесар Мальдзіс.У межах прэзентацыі ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося адкрыццё фотавыставы «Даўняя Беларусь» Армэна Сардарава.
КМ