Рыцар з чырвона-зялёнай стужкай
30.06.2010 19:25
—
Новости Культуры
Фэст у Наваградку, безумоўна, зрабіўся сапраўднай падзеяй для жыхароў горада, ды і для турыстаў таксама: на два дні былая старажытная сталіца ВКЛ пагрузілася ў часы Сярэднявечча. Зрэшты, тое Сярэднявечча часам мела рысы жанру фэнтэзі, а то і ўвогуле гратэску. Рыцары змагаліся з чырвона-зялёнымі стужкамі на руках, чыноўнікі ўзгадвалі добрым словам продкаў, якія «высока ўзнялі пераможныя харугвы» ды казалі здравіцы абаронцам радзімы ад тэўтонскіх захопнікаў. А міністр культуры Павал Латушка ўвогуле назваў Вітаўта «Вялікім князем Беларускім»!
Глядзіце відэа: