На сцяне аднаго з віцебскіх дамоў з’явіўся павялічаны эскіз работы Малевіча

Источник материала:  
28.06.2010 16:26 — Новости Культуры

На сцяне аднаго з віцебскіх дамоў з’явіўся павялічаны эскіз работы Малевіча

У мінулыя выхадныя ў Віцебску прайшла арт‑акцыя «Вуліца УНОВІСа»: на сцяне дома, што размяшчаецца на рагу вуліц Леніна і Праўды, з’явіўся павялічаны эскіз работы Казіміра Малевіча, створанай ім у 1919 годзе.

Над роспісам дома працавалі віцебскія мастакі Алена Чуйкова, Андрэй Духоўнікаў і Аляксандр Вышка. Будынак, які перадае дух 20‑х гадоў мінулага стагоддзя, размешчаны недалёка ад былога Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, якім кіраваў Марк Шагал.

Як паведаміла дырэктар віцебскага Цэнтра сучаснага мастацтва Валянціна Кірылава, гэта ўжо трэці супрэматычны роспіс у Віцебску. У першы раз, у 1920 годзе, да святкавання 1 Мая вучнямі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча быў распісаны будынак гэтай навучальнай установы, які размяшчаўся на вуліцы Бухарынскай, 10. У другі раз роспіс у стылі Малевіча з’явіўся ў 80‑я гады мінулага стагоддзя. Тады яго ажыццявілі члены творчага аб’яднання «Квадрат».

Арт‑акцыя прайшла ў межах святкавання Дня горада Віцебска.


Фота Сяргея Серабро, БелаПАН

←Ці пан, ці правал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика