Фліртаваць з мужчынам няма сэнсу

Источник материала:  
25.06.2010 13:07 — Новости Культуры
Гэта давёў эксперымент, праведзены ў Індыянскім універсітэце.

Фліртаваць з мужчынам няма сэнсу

Жанчыны, колькі разоў было такое: ёсць мужчына, які прыпаў вам да сэрца, але ж вам няўцям як яго завабіць? Амерыканскія навукоўцы з універсітэта штата Індыяна сцвярджаюць, што хутчэй за ўсё ў гэтым выпадку нават вашая актыўнасць нічога б не змяніла. Чаго б вы не зрабілі, існуе вялікая імавернасць, што мужчына ўсё адно няслушна зразумее мову вашых намёкаў ці, пэўна, падумае, што вы прыязная або грамадзейская жанчына.

Жанчыны фліртуюць не менш за мужчын. Гэта яны робяць пры дапамозе ўпарадкавання валасоў, красамоўных позіркаў, панаднай шырокай усмешкі ды інш. Але ўвага: вельмі часта мужчыны памыляюцца ў расшыфроўцы гэтых, здаецца, недвухсэнсоўных намёкаў.

Даследчыкі з універсітэта штата Індыяна даводзяць, што большасць мужчын «сляпыя» адносна флірту і залётаў. Жанчыны, у адрозненне ад мужчын, не «накідваюцца» на аб’ект свайго жадання, а дасылаюць яму намёкі і знакі, які сярэднястатыстычны маладзён па-просту не разумее. Даследчыкі апісалі тое па-маляўнічаму: «Мужчыны намагаюцца зарыентавацца ў чужым для іх свеце знакаў, не маючы дапаможніка, які дапамог усе знакі для іх растлумачыць».

У эксперыменце бралі ўдзел каля 300 чалавек. Студэнтаў і студэнтак папрасілі размеркаваць па катэгорыях і апісаць паводзіны жанчын, калі яны: 1) выказваюць сяброўскую прыязь, 2) сумуюць, 3) выказаюць сваю зацікаўленасць у мужчыну або калі яны 4) адпрэчваюць непрыемнага ім мужчыну. Потым студэнты і студэнткі праглядзелі 280 фотакартак жанчын і размеркавалі іх па тых чатырох катэгорыях. Высновы: студэнты памыляліся часта і значна часцей за студэнтак. Асабліва мужчыны блыталіся паміж праявамі грамадзейскасці і фліртаваннем.

Але жаночыя залёты не для ўсіх мужчынаў засталіся па-за вокам.

«Мы высветлілі, што

існуе вельмі невялікі адсотак мужчын, які ўмела «чытае» жаночыя знакі,

— распавёў Корн Фрыс, аўтар эксперыменту.

Корн дадаў, што яго эксперымент — яшчэ адзін доказ вяршэнства жанчыны ў пытаннях пачуццёвай дасведчанасці і разумення паводзінаў у грамадстве.


Cямён Цыбульскі

←«Волки» получили Гран-при VII Фестиваля белорусских фильмов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика