Заўтра — V Фэст сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010»

Источник материала:  
24.06.2010 15:29 — Новости Культуры
У праграме прэм’ера спектакля «Дамы і рыцары пры Двары Уладзіслава Ягайлы» прыдворнага балету «Cracovia Danza» з Кракава ды многае іншае.

З 25 па 27 чэрвеня ў старажытным Наваградку пройдзе Пяты Фестываль сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010». Сёлетні фестываль будзе прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. Круглы стол «Грунвальд у гісторыі Беларусі» распачне фэст 25 чэрвеня ў пятніцу.

Чым здзівіць «Наваградскі замак — 2010»? Арганізатары падрыхтавалі некалькі сюрпрызаў. Упершыню ў Беларусі ў рамках сярэднявечнага фэсту ў Наваградку пройдзе этап Адкрытага Кубка Еўропы па гістарычнаму фехтаванню. Прыдворны балет «Cracovia Danza» з Кракава парадуе прэм’рай спектакля «Дамы і рыцары пры Двары Уладзіслава Ягайлы». У праграме таксама мастацка-гістарычны пралог «Грунвальд-600» з удзелам артыстаў тэатра ім. Я Купалы і Нацыянальнага тэатра оперы, ды інсцэніроўка, прысвечаная гістарычнай бітвы. І, натуральна, сярэднявечныя бойкі, танцы, кухня, горад майстроў, батлейка і многае іншае.

Яшчэ адзін сюрпрыз многіх гасцей фестывалю наўрад ці ўзрадуе: уваход на шэраг пляцовак будзе платны — квіткі каштуюць ад 15 да 25 тысяч рублёў.

Упершыню сярэднявечны фэст адбыўся ў Наваградку 10 гадоў таму. З таго часу свята рыцараў і дамаў ладзілася ў першай сталіцы ВКЛ кожныя два гады чатыры разы. З моманту апошняга фэсту прайшло чатыры гады — такі перапынак быў выкліканы недахопам сродкаў. Няпростым выдаўся і гэты год: Гродзеншчына рыхтуецца прыняць у сябе рэспубліканскія «Дажынкі», у Гродне толькі адсвяткавалі Фестываль нацыянальных культур. І тым не менш, «Наваградскі замак — 2010» адбудзецца. Наваградак запрашае!

Заўтра — V Фэст сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010»

Схема novogrudok.by

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ

РАСКЛАД РУХУ АЎТОБУСАЎ


СП

←25 чэрвеня адбудзецца першае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика