У Магілеве пройдзе фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека
25-29 чэрвеня ў Магілёве распачнецца фестывать дакументальных фільмаў па правах чалавека. Падчас фестывалю будуць паказаны тры лепшыя дакументальныя стужкі - пераможцы ONE WORLD 2009.
"Салдаты ў сары" (Непал/ЗША/2008) - грамадзянская вайна ў Непале 2006 году, якая прывяла да ўзнаўлення дэмакратыі, прымусіла многіх жанчын актыўна удзельнічаць у канфлікце, каб мець сваю ролю ў вырашэнні будучыні краіны.
"Моц бяссільных" (Чэхія/2008) - стужка пра важнасць аналізу былых памылак для развіцця грамадства. Фільм шукае адказ, чаму сёння многія чэхі не хочуць, каб іх камуністычнае мінулае было раскрытае.
"Йодокскія гісторыі" (Нарвегія/Польшча/2008) - ці можна зрабіць мюзікл на падставе асабістых гісторый ахвяр камуністычнага рэжыму Паўночнай Карэі і вязняў сучасных канцэнтрацыйных лагераў? Жудасныя гісторыі ўцекачоў і захапляльная харэаграфія.
Расклад паказаў:
Магілёў, грамадскі цэнтр “Кола” (завулак Чкалава, 16)
25.06 - Моц бяссільных
26.06 - Салдаты ў сары
Пачатак усіх паказаў а 18.30.
Уваход на мерапрыемства вольны, але пажадана папярэдняя рэгістрацыя. Зарэгістравацца на мерапрыемства можна, даслаўшы SMS на нумар +375 29 9410214.
Фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека One World ("Адзін свет") арганізуецца чэшскай гуманітарнай арганізацыяй People in Need ("Людзі ў нядолі") і праводзіцца штогод у Празе (Чэхія). На працягу сямі дзен гледачам прапануюцца каля 130 дакументальных стужак з розных краін свету. Акрамя паказу фільмаў, падчас фестывалю арганізуюцца дыскусіі са стваральнікамі фільмаў і выставы фатаграфій, прысвечаныя правам чалавека. Фестываль штогод праводзіцца напрыканцы красавіка.