Фільм «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» пакажуць сёння ў Мінску
23.06.2010 14:16
—
Новости Культуры
Сёння ў Мінску адбудзецца прагляд дакументальнага фільма «Беларусь пад нямецкая акупацыяй: 1941-1944».
Фільм зняў для тэлеканалу «Белсат» рэжысёр Антон Цялежнікаў.
У стужцы — Барыс Кіт, а. Аляксандр Надсан, Чэслаў Сенюх, Юрый Туронак, якія дзеляцца сваімі ўспамінамі пра тыя падзеі. Гэта спроба аб’ектыўнага паказу жыцця беларусаў на акупавыных тэрыторыях.
Пасля прагляду адбудзецца дыскусія з удзелам гісторыкаў Уладзіміра Ляхоўскага і Кузьмы Козака.
Кнігарня «Ў» (пр-т. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.00. Уваход вольны.КМ