Be2gether: практычныя моманты
Расклад працы фестывалю
• Уваход у пасіўную зону фестывалю (кемпінг, паркоўка) адчыняецца 25 чэрвеня (пятніца) а 10.00.
• Уваход у актыўную зону фестывалю (сцэны, забавы) адчыняецца 25 чэрвеня (пятніца) а 15.00.
• Тэрыторыя фестывалю (у тым ліку кемпінг і паркоўка) зачыняецца 28 чэрвеня (панядзелак) а 9.00.
Што трэба браць
• Добры настрой — абавязкова!
• Дакументы: пашпарт, квіток, страхоўка асабістая і на машыну (плюс правы).
• Грошы ў літах — абмяняць можна ў Шальчынінкаі альбо Вільні.
• Сотавы і зараднае — на пляцоўцы працуе беларуская сувязь без роўмінгу. Калі маеце аўтаматычны роўмінг, не забудзьцеся паставіць пошук сеткі ў ручны рэжым.
• Намёт і спальнік — пракату на месцы няма.
• Гумавыя боты і дажджавік — ёсць магчымасць дажджу.
• Цёплы швэдар — ноччу не вельмі цёпла.
• Бярушы — канцэрты будуць адбывацца да поздняй ночы і на кемпінгу іх чуваць.
• Лекі — калі прымаеце альбо часам маеце алергію.
• Сродак ад камароў — лішнім не будзе.
• У астатнім — не бярыце з сабой нічога, што будзе крыўдна страціць.
Што не трэба браць
У актыўную зону, дзе адбываюцца канцэрты, наведвальнікам фестывалю нельга браць:
• Дрэнны і агрэсіўны настрой.
• Парасоны.
• Сцягі на дрэўцах.
• Вялікія сумкі.
• Прафесійныя і блізкія да іх фотаапараты.
• Аудыё- і відэаапаратуру за выключэннем плэераў.
• Жывёлу.
Сваю ежу і напоі можна браць толькі ў пасіўную зону. На тэрыторыі актыўнай зоны арганізавана шмат кропак харчавання.
Выдаткі на фестывалі
• Кемпінг (месца для намёта, прыбіральня, душы, рукамыйніцы) — 15 літаў (з асобы на ўсе дні).
• Паркоўка для машыны — 20 літаў (з машыны на ўсе дні).
• Харчаванне ў актыўнай зоне — каля 20 літаў на адзін раз (але ўсё залежыць ад вашага апетыту).
Як даехаць
Прасцей за ўсё на машыне — дастаткова знайсці сабе добрую кампанію тут
і падзяліць выдаткі на ўсіх. Адлегласць ад Мінска — 250 км праз Ліду і Шальчынінкай. Падрабязней чытайце тут.
Таксама можна ехаць цягніком ці аўтобусам да Вільнюса, а потым з цэнтральнага аўтавакзала (знаходзіцца праз дарогу ад чыгуначнага) на фестывальных аўтобусах (каштуюць каля 20 літаў) да Нарвілішкес (з перасадкай у Шальчынінкаі). Расклад руху фестывальных аўтобусаў глядзіце тут.
Дадатковая інфармацыя
Поўны тэкст правілаў фестывалю.
Поўны расклад выступаў.
План фестывальнай пляцоўкі
Квіткі
Каліф маеце шэнгенскую візу, вы яшчэ можаце набыць квіткі ў Мінску — на месцы яны будуць даражэй. Групавыя (ад 4 асобнікаў) — 185 тыс.руб., для студэнтаў — 200 тыс. руб. (па пасведчанні), для астатніх — 250 тыс.руб. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96.
nn.by