Беларускае караоке. Спявай скандынаўскую песню

Источник материала:  
22.06.2010 10:16 — Новости Культуры
Беларускае караоке. Спявай скандынаўскую песнюTUT.BY і Лявон Вольскі прэзентуюць чарговую песню з альбома "Белая яблыня грому" – музычнай складанкі на вершы беларускіх класікаў. Сёння гэта "Скандынаўская песня" Максіма Багдановіча.
 
Вось што кажа пра "Скандынаўскую песню" аўтар праекта Лявон Вольскі:
 
"Максім Багдановіч пісаў ня толькі пра ткачых і Вэраніку, але й прыгожыя касмапалітычныя стылізацыі. Гісторыя трагічнага кахання Інгеборг і Аскара, дзе штокуплет паўтараецца суворае ды абветранае мужчынскае "шкада нам, шкада нам яе". Так спявалі на караблях і ў партовых пабах, прынамсі, мне гэтак падаецца".
 
Дарэчы, сваё прачытанне верша Багдановіча Лявон прэзентуе на фэстывалі "Be2Gether" 25 чэрвеня а 19-й гадзіне. Пакуль што вы можаце проста паслухаць "Скандынаўскую песню", спампаваць яе – калі правільна адкажаце на пытанне, змешчанае ўнізе…
 
Паслухаць "Скандынаўскую песню"
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
 
…але самае галоўнае, што вы можаце зрабіць - запісаць і даслаць нам свой варыянт гэтай песні. Для гэтага спампуйце "мінус" – і спявайце. Вашы музычныя творы мы вельмі чакаем на адрас spievy@tut.by.
 
Ваша праца не будзе дарэмнай. Лявон Вольскі і гуру-рэжысёр уважліва, а часам з захапленнем і гучным плясканнем у ладкі адслухваюць асабіста ўсе дасланыя песенькі.

Паслухаць мінус
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
 
Спампаваць "мінус" >>>
 
Нагадаем, што ў межах праекта "Беларускае караоке" TUT ужо прайшлі прэзентацыі песень "Пахне чабор" (на верш Петруся Броўкі), "Гэй, наперад!" (на верш Янкі Купалы), "Парушыўшы законы прыцягнення" (на верш Аркадзя Куляшова), "Вецер Радзімы" (на верш Максіма Танка), "Сон" (на верш Адама Міцкевіча) , "Мала сказаць: "Ненавіджу"… (на верш Пімена Панчанкі), "Машыны" (на верш Ларысы Геніюш), "У турме" (на верш Якуба Коласа), "Заснаванне Вільні" (на верш Яна Чачота).
 
Відэа: Лявон Вольскі прэзентуе "Белую яблыню грому" ў Купалаўскім тэатры
 
 
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
 
 
Беларускае караоке. Спявай скандынаўскую песню
Максім Багдановіч. Малюнак Лявона Вольскага
Максім Багдановіч
 
Скандынаўская песьня
 
Была Інгеборг, як сасонка, страйна,
– Так вецер суворы пяе –
І горкую долю спаткала яна.
– Шкада нам, шкада нам яе.
 
Ня слухала маткі, ня чула айца,
– Так вецер суворы пяе –
Кахала Аскара, марскога байца,
– Шкада нам, шкада нам яе.
 
Ў чужую паехаў Аскар старану,
– Так вецер суворы пяе –
Надоўга нявесту пакінуў адну.
– Шкада нам, шкада нам яе.
 
Шмат дзён праняслося, шмат доўгіх начэй,
– Так вецер суворы пяе –
Шмат сьлёз пралілося з дзявоцкіх вачэй.
– Шкада нам, шкада нам яе.
 
І весткі праз рок да Аскара дайшлі:
– Так вецер суворы пяе –
Сьпіць моцна твая Інгеборг у зямлі.
– Шкада нам, шкада нам яе.
 
І цяжка Аскару зрабілася жыць,
– Так вецер суворы пяе –
Ён кінуўся ў бой, каб дзяўчыну забыць.
– Шкада нам, шкада нам яе.
 
І вось напаткаў ён сьмяротны удар,
– Так вецер суворы пяе –
І ўмёр праз нявесту адважны Аскар.
– Шкада нам, шкада нам яе.
 
Таміцца па ім Інгеборг без канца,
– Так вецер суворы пяе –
Няма ўсё Аскара, марскога байца.
– Шкада нам, шкада нам яе.
 
Над морам навісла скала, як сьцяна,
– Так вецер суворы пяе –
Штодня Інгеборг там чакае адна.
– Шкада нам, шкада нам яе.
 
І бачыць нарэшце: з далёкіх зямель
– Так вецер суворы пяе –
Ўвесь чорны Аскараў плыве карабель...
– Шкада нам, шкада нам яе.
 
І кінулась, скрыкнуўшы, ў мора яна
– Так вецер суворы пяе –
І ўжо не паднялася з цёмнага дна.
– Шкада нам, шкада нам яе.
 
1915
 
 


←Участница Международного детского конкурса "Витебск-2010" Аня Зайцева вживается в образы птиц

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика