Залежнасць да сэкса па Інтэрнэце

Источник материала:  
21.06.2010 09:44 — Новости Культуры

Залежнасць да сэкса па Інтэрнэце

Залежнасць ад сэксу па інтэрнэце — новая грамадская з"ява, якая з’явілася ў выніку развіцця сучасных тэхналогіяў (прыблізна ў апошнія 20 гадоў). Інтэрнэт прывёў да новай сэксуальнай рэвалюцыі, якая ўзмацніла ўжыванне сэксуальных матэрыялаў у рэжыме онлайн. Гэтую залежнасць можна разглядаць і як частку сэкс-залежнасці, і як інтэрнэт-залежнасць. Галоўны сімптом гэтай паталогіі — залежнасць ад інтэрнэту і мастурбацыі, калі прынады доўгатэрміновых адносінаў блякнуць перад магчымасцю зведаць імгненнае задавальненне менавіта з віртуальным раздражняльнікам.

Паводле падлікаў, у ЗША ад 8 да 10 адсоткаў тых, што карыстаюцца сецівам, выпрацавалі залежнасць ад інтэрнэту/Cyberspace addiction, і ў большасці з іх — залежнасць ад віртуальнага сэксу/Cybersex addiction.

У гэтай залежнасці спалучэнне полавай стымуляцыі з моцай віртуальнай медыі прыводзяць да зачараванага кола эратычнага раздражнення вялікай моцы, што ўплывае на чалавека і робіць яго паводзіны кампульсіўнымі (прынаджанымі да пэўных дзеянняў) і не дазваляюць чалавеку як след функцыянаваць у грамадстве.

Можна вылучыць 5 прычын, якія ператвараюць карыстанне сецівам у залежнасць.

Даступнасць. Цяпер порна можна дастаць адным націскам клавішы. Вялікі выбар парнаграфічных матэрыялаў размаітай тэматыкі, хуткі пераход да ўсемагчымых відаў сэксу і сусполенняў.

Ізаляванасць. Полавыя паводзіны ў сеціве нараджаюць свет фантазіяў, які адлучае чалавека ад рэчаіснасці. Цяпер у яго няма боязі: яго ж вельмі цяжка выкрыць і знікае небяспека заразіцца полавымі хваробамі.

Карыстальніку гэты занятак небеспадстаўна падаецца цалкам бяспечным, тым, які адлучае яго ад турботаў наваколля.

Ананімнасць. Можна вандраваць па сеціве пад вымысленым імем, не баючыся, што тваю асобу спраўдзяць.

Таннасць. Можна прыдбаць шмат парнаграфічнага матэрыялу за адносна невялікі кошт або задарма.

Фантазія. Віртуальны сэкс дазваляе карыстальніку ўвайсці ў свет сэксуальных фантазіяў і выкарыстоўваць іншых людзей у якасці сэксуальных аб"ектаў, без боязі быць адрынутым, абражаным, без рызыкі і адказнасці.

Сэкс па інтэрнэце можна падзяліць на 3 галоўныя катэгорыі:

-- карыстанне порна онлайн — прагляд, спампоўванне здымкаў і карцінак, кліпаў, кінастужак, гульняў і эратычных тэкстаў разам з абменам матэрыяламі з іншымі.

-- кантактаванне ў жывым эфіры з віртуальнымі партнёрамі — уваход у чаты, перасылка ўласных здымкаў і відэа, электроннае ліставанне.

• -- мультымедыя. Праграмы і матэрыялы, якія прадаюцца і распаўсюджваюцца для кампутарнага карыстання.

Досыць часта ўваход на сэкс-старонкі разглядаецца як сродак зняць стрэс, прагнаць нуду, пазабавіцца, задаволіць цікаўнасць у вольную часіну. Але з цягам часу частка інтэрнэт-карыстальнікаў выпрацоўвае залежнасць да сэксу па кампутары, і карцінка робіцца цэнтральнай у іх полавай актыўнасці. Залежнасць ад сэксу па інтэрнэце можна назіраць сярод падлеткаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.


Cямён Цыбульскі

←Ванесса Мэй даст единственный концерт в Минске.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика