Прэм'ера ў Купалаўскім тэатры: п’еса Пітэра Шэфера
19.06.2010
—
Новости Культуры
21 чэрвеня (панядзелак) на сцэне Купалаўскага адбудзецца прэм’ера спектакля «Тэатраманія». Аўтар гэтай п’есы (яе назва ў арыгінале -- «Летысія і дурнап’ян»/Lettice and Lovage), англійскі драматург і сцэнарыст Пітэр Шэфер.Ён добра вядомы сваёй драмай «Амадэй», кінематаграфічнае ўвасабленне якой у 1986 г. прынесла аўтару і рэжысёру стужкі, Мілашу Форману, «Оскар» і «Залаты Глобус».
Шэфер -- аўтар нашумелай у 1970-я кінастужкі «Эквус» (1973). Фільм пра маладога чалавека, якога невытлумачальна цягне асляпляць коней. Судовы псіхіятр высвятляе, што сакрэт прагі гвалту хаваецца ў рэлігійнай апантанасці хлопца, карані якой цягнуцца ў дзяцінства, запоўненае панаваннем фанатычнай маткі. Шэфер пагружае гледача ў свет глыбінных памкненняў і стоеных жаданняў чалавека. Ці не першы ў сучасным кінематографе Шэфер гэтак маштабна дакрануўся да хваробы ХХ ст. — самоты.
«Амадэй» (1985) — гісторыя пра Моцарта, а дакладней пра Сальеры, а дакладней пра Бога, які часам дае чалавеку прагу здзяйснення, але не дае магчымасцяў, каб тую прагу наталіць. П’еса пра вечны парадокс Сальеры.
Спісаны з «маленькіх трагедыяў» Пушкіна, маэстра Сальеры, у чымсьці сімпатычны працаголік, — грае ў трагедыі жыцця геніяльную пасрэднасць, гэта каб нам лепей разважалася пра прыроду абдоранасці. Стужка вельмі маляўнічая, тэатральная і па-еўрапейску камерная. У гэтым фільме Шэфер злучыў неспалучальнае: манернасць і праўду жыцця. Тэатральнасць не замінае разумець рэальны свет. Вядомая фраза Шэфера -- «Твая фантазія найлепш скажа, кім ты ёсць».
Тое што першы раз прыйшло ў Шэфера ў форме драмы, другі раз вяртаецца як камедыя. «Летысія і дурнап’ян» —камедыя пра тое як у жыцці раптам з’яўляецца нехта, хто цягне цябе ў свет іншы, свет нечуваны і неверагодны свет сваіх фантазіяў... «Тэатраманія» — пра суплёт ігры і рэчаіснасці, тэатр як жыццё, і жыццё як тэатр. П’еса, пастаўленная паўсюль у Еўропе мела нязменны поспех.
У спектаклі Купалаўскага тэатра занятыя заслужаныя артысты Беларусі Зоя Белахвосцік, Георгі Маляўскі і Уладзімір Рагаўцоў. Сцэнаграфія і касцюмы Вольгі Мацкевіч, пастаноўка — Кацярыны Агароднікавай.
Такім парадкам, 21 чэрвене на сцэне Купалаўскага — выдатныя акторы, выкшталцоная драматургія. Ці ўласца спектакль? Дажывем да панядзелка.