Тры прэм’еры ў Брэсце: «Ваўкі», «Брэсцкая крэпасць», «Вока за вока»
Минулы фэст праводзіўся ў 2007 годзе. І сёлета журы будзе ацэньваць фільмы, знятыя за апошнія тры гады. Гэта мастацкія, анімацыйныя, дакументальныя стужкі. Пераможцаў будуць вызначаць за лепшыя фільм, мужчынскую і жаночую ролі, рэжысуру, сцэнарый, музычнае афармленне, выяўленчае рашэнне.
Галоўны рэдактара кінастудыі «Беларусьфільм» Наталля Сцяжко паведаміла, што сёлета ў Брэсце змогуць паказаць не ўсе фільмы, знятыя ў Беларусі. У параўнанні з мінулым фестывалем, калі ледзь набіраліся стужкі для паказу, сёлета іх настолькі шмат, што не атрымліваецца ўсе ўключыць у праграму. Усяго ўдзел прымуць у фестывалі больш за 50 фільмаў. Сярод іх «Дастыш фантастыш» Аляксандра Канановіча, «Дняпроўскі рубеж» Дзяніса Скварцова«Інсайт» Рэнаты Грыцковай, «Навагоднія прыгоды ў ліпені» Алены Туравай і Івана Паўлава.
«Брэсцкая крэпасць» Аляксандра Кота і «Вока за вока» Генадзя Палокі будуць дэманстравацца па-за конкурснай праграмай.
На фестывалі чакаецца прысутнасць кіношнікаў з Польшчы, Расіі, Літвы. А народны артыст Расіі Генадзь Палока рыхтуецца правесці майстар-клас для маладых рэжысёраў.
КМ