Помнік Барысу Кіту прапануюць паставіць у Навагрудку

Источник материала:  
18.06.2010 13:26 — Новости Культуры
Але мясцовыя чыноўнікі ігнаруюць зварот грамадскасці.

Помнік Барысу Кіту прапануюць паставіць у Навагрудку
Гарэльеф Барыса Кіта.

Па замове калекцыянера Анатоля Белага Уладзімір Меліхаў з сілуміну зрабіў гарэльеф вядомага беларуса. Усталяваць яго плануецца на трохметровым валуне ў Навагрудку. Але для гэтага трэба атрымаць дазвол ад уладаў.

Сп. Белы звяртаўся ў Мінкультуры з просьбай знайсці месца для помніка. З міністэрства яго накіравалі ў Навагрудскі райвыканкам. Але адказу ад мясцовых чыноўнікаў няма.

Ніякіх фінансавых укладанняў ад дзяржавы сп. Белы не просіць.

Пасля ігнаравання яго прапановы, калекцыянер звярнуўся па дапамогу да беларусаў Германіі. У выпадку, калі не атрымаецца ўсталяваць помнік Барысу Кіту ў Навагрудку, сп. Белы гатовы адкрыць яго ў Германіі. На яго думку, не так важна, дзе паўстане помнік, галоўнае, каб ён з’явіўся.

«Так беларусы змогуць пацвердзіць сваю прысутнасць у сусветнай прасторы».


КМ

←На Московском кинофестивале вручили первую награду

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика