17.06.2010 13:19
—
Новости Культуры
Культурная акцыя «Будзьма Акудовічам!», прысвечаная 60‑годдзю выбітнага айчыннага мысляра Валянціна Акудовіча адбудзецца ў Мінску 18 чэрвеня.
budzma.org
Пачатак а 19‑й гадзіне ў галерэі «Ў», якая знаходзіцца па адрасе: пр. Незалежнасці, 37А.
У праграме:
‑ прэзентацыя рэтра‑паштоўкі «Валянцін Акудовіч. Гармонія лёсу»;
‑ інтэрактыўная экспазіцыя «Вершы Валянціна Акудовіча»;
‑ Акудовіч у кіно;
‑ гурт «Гаротніца».
А таксама прамовы пра Акудовіча ад Алеся Разанава, Адама Глобуса, Сяргея Харэўскага, Уладзіміра Мацкевіча, Алеся Анціпенкі і інш.
Спецыяльна да юбілею Валянцін Акудовіч выканае свой фірмовы перформанс «Мяне няма».
Вядучы — Андрэй Хадановіч.
Уваход вольны. Вечарына ладзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»
budzma.org