У Санкт-Пецярбургу адбудзецца дыктоўка ў гонар Васіля Быкава

Источник материала:  
15.06.2010 17:06 — Новости Культуры

19 чэрвеня, у дзень нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, беларуская моладзь Санкт-Пецярбурга і МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» запрашаюць узяць удзел у беларускай дыктоўцы ў гонар вялікага празаіка.

У якасці тэксту для дыктоўкі будзе выкарыстаны ўрывак з кнігі мемуараў Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому». Прачытае дыктоўку вядомы беларускі бард Алесь Камоцкі, якому пашчасціла быць асабіста знаёмым з Васілём Быкавым. Падчас імпрэзы Алесь Камоцкі падзеліцца сваімі ўспамінамі пра Васіля Ўладзіміравіча і парадуе гасцей сваімі песнямі.

Мерапрыемства адбудзецца ў суботу, 19 чэрвеня, у бібліятэцы Нацыянальных літаратур Санкт-Пецярбурга (бібліятэка імя А.С. Грыбаедава).

Запрашаем усіх прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава ўшанаваць памяць любімага пісьменніка.

Пачатак а 15:00.

Адрас бібліятэкі: вул. Гарохавая, 41 (уваход са двара; станцыя метро «Сенная плошча»).


zbsb.org

←В октябре Джо Кокер даст концерт в «Минск-Арене»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика