Беларускае караоке. Спявай пра Вільню

Источник материала:  
15.06.2010 10:30 — Новости Культуры
Беларускае караоке. Спявай пра Вільню
Ян Чачот. Малюнак Лявона Вольскага
"Беларускае караоке" ўлетку не сціхае, а становіцца гучнейшым. TUT.BY разам з Лявонам Вольскім прапануе ўсім інтэрнэт-карыстальнікам далучыцца да інтэрактыўнага праекта і запісаць сваю версію песні на верш класіка. 

Сёння гэта верш Яна Чачота "Заснаванне Вільні" і адпаведная песенька з альбома "Белая яблыня грому".

Вось што кажа пра гэты твор Лявон Вольскі:

"Гэта вершаванае паданне пра пачатак нашае колішняе (а для мяне – і цяперашняе) сталіцы. Князь Гедымін, дзіўны сон, воўк у латах… Беларуская (раней была “літоўская”, бо калісьці гэтая краіна называлася Вялікім княствам Літоўскім) гісторыя… На жаль, для масы нашага народа надзейна забытая".

Паслухаць песеньку ў выкананні Лявона можна тут:
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

...а спампаваць яе атрымаецца тады, калі вы правільна адкажаце на пытанне, змешчанае ўнізе. 

Паслухалі? Цяпер запішыце сваю версію і дашліце яе нам на адрас: spievy@tut.by. Дарэчы, дзесяткі наведнікаў TUT.BY ужо скарысталіся гэтай магчымасцю. А каб запісваць было прасцей, пампуйце "мінус". 

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Спампаваць мінус >>>

Нагадаем, што ў межах праекта "Беларускае караоке" TUT ужо прайшлі прэзентацыі песень "Пахне чабор" (на верш Петруся Броўкі), "Гэй, наперад!" (на верш Янкі Купалы), “Парушыўшы законы прыцягнення” (на верш Аркадзя Куляшова), "Вецер Радзімы" (на верш Максіма Танка), "Сон" (на верш Адама Міцкевіча) , "Мала сказаць: "Ненавіджу"… (на верш Пімена Панчанкі), "Машыны" (на верш Ларысы Геніюш), "У турме" (на верш Якуба Коласа).


Ян Чачот

Заснаваньне Вільні. 1322 г.

На гары, дзе замкаў вежы,
Дзе палаў зьніч Сьвінтарога,
Гедымін забіў калісьці
З лука тура немалога.

Вельмі ўсьцешаны здабычай
Незвычайнаю такою,
Па бяседзе лёг спачыць ён
На траве па-над Вільлёю.

Зоркі сьвецяць, ветрык вее.
Бачыць князь у сьне шчасьлівым:
Перад ім стаў воўк жалезны,
Бляск на латах – пералівам.

А завыў – заклала вушы:
Бы ваўкоў была тут зграя.
– Што ж ён значыць, сон мой дзіўны? –
Князь, прачнуўшыся, пытае.

Тут Крывэ-Крывэйт Лізьдзейка
Гэтак мудры сон тлумачыць:
– Князь вялікі Гедыміне,
Воўк той – замак новы значыць.

Гэта ж будзе тут во замак,
Горад велічны тут будзе.
Галасы ж ваўкоў – то слава
Пра яго, што пойдзе ў людзі.

Князь паслухаў гэту раду
І, абдумаўшы, бяз спрэчкі
Горад тут заклаў, што Вільняй
Ён назваў ад Вільлі-рэчкі.

←Ванесса-Мэй: Я бы сыграла дуэтом с Лукашенко!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика