Прэм'ера драмы «Ваўкі»: 20 чэрвеня ў Брэсце
20 чэрвеня адбудзецца грамадская прэм’ера беларускай мастацкай стужкі «Ваўкі». Паказ адбудзецца пасля ўрачыстага адкрыцця VII Рэспубліканскага фестывалю беларускіх кінастужак у Брэсце.
«Ваўкі» — гэта псіхалагічная драма, дзея якой адбываецца ў пасляваенны час. Сюжэт: зімой з эшалона з асаблівымі зняволенымі збягае Кірыл Палятаеў. У роднай вёсцы не ўсе гатовыя прыняць уцекача — на яго ладзяць сапраўднае паляванне. Уцёкшы ў лес, выратаваны ад людзей-ваўкоў герой натыкаецца на зграю сапраўдных ваўкоў.
У фільме зняліся Андрэй Панін, Дзмітрый Ульянаў, Уладзімір Гасцюхін. Рэжысёр Аляксандр Колбышаў, вядомы па ролі расійца Штыркіна ў «Містэрыях. Акупацыі».
«Ваўкі» — антытаталітарная трагедыя. Фільм пастаўлены паводле аднайменнай аповесці Аляксандра Чакмянёва, напісанай у 1963 г. За яе пісьменніка цягалі ў КДБ.
Прэм’ера адбудзецца ў Вялікай залі кінатэатра «Беларусь» (Савецкая, 62). Цана квіткоў: 5620, VIP — 6330, пуф і кілім — 8180. Кінасеансы пачынаюцца ў 17.30 і 20.30.
ЛК