«Жаночы досвед у грамадcтве і літаратуры» Сустрэча 3‑я — 14 чэрвеня
Чарговы раз збіраемся ў галерэі Ў, каб пагаварыць пра тое, як, навошта і якая кніга мяняе беларускую жанчыну. Тры сустрэчы дыскусійнага праекта «Жаночы досвед у грамадстве і літаратуры» будуюцца вакол зборнікаў жаночай прозы «Жанчыны выходзяць з‑пад кантролю» (Кнігарня Наша ніва, 2007) і «Пакахай мяне, калі ласка» (Кнігарня пісьменніка, 2009). У час гэтых сустрэч аўтаркі зборнікаў, чытачы і запрошаныя эксперты высвятляюць, ці ёсць нешта адметнае ў жаночым спосабе пісьма і бачанні свету. Далучыцца можа кожны.
Арганізатары:
• Творчая прастора BYBOOKS;
• МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»;
• ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»;
• Выдавецкая серыя «Кнігарня «Наша Ніва»
Мадэратары:
Алёна Вялічка — трэнер і каардынатар ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»;
Аляксандра Дынько — каардынатар творчай прасторы BYBOOKS, праект‑менеджер выдавецкай серыі «Кнігарня «Наша Ніва».
Кантакт:
+375 29 872 26 35
+375 44 754 58 91