Ігравы дэбют ураджэнца Баранавічаў Сяргея Лазніцы знайшоў сваё шчасце на «Кінатаўры»
13.06.2010 14:55
—
Новости Культуры
Стужка «Шчасце маё» атрымала галоўны прыз прэстыжнага расійскага кінафестывалю.
Паводле РИА «Новости»
![]() |
Рэжысёр Сяргей Лазніца на здымках фільма «Шчасце маё». |
Ігравы дэбют ураджэнца Баранавічаў Сяргея Лазніцы «Шчасце маё», які быў ўключаны ў конкурсную праграму Канскага кінафэсту, але не перамог там, атрымаў галоўную ўзнагароду на расійскім кінафестывалі «Кінатаўр», паведамляе РИА «Новости».
Гэта метафізічна-змрочны ігравы фільм пра кіроўцу, які збіўся з дарогі ў расійскай правінцыі і, сутыкаючыся з тутэйшымі, заглыбляецца ў сэрца зла. Фільм пастаўлены ва Украіне, на украінскія і нямецкія грошы.
Сяргей Лазніца нарадзіўся ў Баранавічах у 1964 годзе. В учыўся ў Кіеве і Маскве, здымаў стужкі ў Расіі, з 2001 году жыве з сям’ёй у Нямеччыне, але асноўныя фільмы зняў у Санкт-Пецярбургу.
Паводле РИА «Новости»